Парыжская саборная мячэць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Парыжская саборная мячэцьmap
Remove ads

Парыжская саборная мячэць — саборная мячэць Парыжа, размешчаная ў 5-й акрузе, у Лацінскім квартале побач з Садам раслін, за 2,6 км на паўднёвы ўсход ад Луўра. Адным з яе заснавальнікаў быў Поль Бурдары.

Хуткія факты Парыжская саборная мячэць, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Заснавана пасля Першай сусветнай вайны ў гонар воінаў-мусульман, якія баранілі Францыю ад германскіх войскаў. Мячэць пабудавана ў стылі мудэхар. Вышыня адзінага мінарэта — 33 м.

Адкрыта 15 ліпеня 1926 года прэзідэнтам Францыі Гастонам Думергам. Алжырскі суфій Ахмад аль-Алаві, заснавальнік адной з плыняў сучаснага суфійскага тарыката, здзейсніў першы намаз у прысутнасці прэзідэнта.

Пазней мячэць перайшла пад кантроль уладаў Алжыра, які атрымаў незалежнасць. З 1956 года Алжыр прызначае імама Парыжскай саборнай мячэці, а з 1982 года афіцыйна яе фінансуе.

З 1992 года імамам парыжскай мячэці з’яўляецца Даліль Бубакер, які змяніў на гэтай пасадзе свайго бацьку Хамзу Бубакера.

У лістападзе 2013 г. дзверы і сцены галоўнай мячэці Парыжа аказаліся размаляваныя графіці.

Remove ads

Архітэктурны стыль

Мячэць пабудавана ў іспана-маўрытанскім архітэктурным стылі. У распрацоўцы архітэктурнага стылю прымалі ўдзел архітэктары Матуф, Фурнэ і Эбес. Малітоўная зала дэкарыравана ў паўночнаафрыканскім стылі.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads