Пасадэнская Мадонна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мадонна і немаўля з кнігай», вядомая як «Пасадэнская Мадонна», — карціна італьянскага мастака эпохі Адраджэння Рафаэля, датуецца 1502—1503 гадамі[2].
На карціне намалявана Дзева Марыя з немаўлём на каленах, іх фігуры збалансаваныя і бесклапотныя. Кампазіцыя арганізавана лаканічнай геаметрыяй: персанажы ўпісаны ў трохвугольнік, іх твары і целы намаляваны геаметрычна ідэалізавана. Глыбокі, сіні сілуэт Мадонны контурам аркі ахоплівае фігуру дзіцяці і абрамляе кнігу, падкрэсліваючы жаласлівасць рук, што трымаюць яе[2].
«Пасадэнская Мадонна» створана Рафаэлем пад уплывам яго настаўніка Перуджына, што тыпова для ранніх прац умбрыйскага перыяду.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads