Паскаль Мендзі
сенегальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паскаль Мендзі (фр.: Pascal Mendy; нар. 11 студзеня 1979, Дакар, Сенегал) — сенегальскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Сенегала (2006—2008).
Remove ads
Кар’ера
Клубная
Пачаў кар’еру на радзіме, гуляў за тагачаснага чэмпіёна клуб «Жанна д’Арк». У 2003 годзе перайшоў у маскоўскае «Дынама», пасля гуляў у Літве за «Каўнас». У 2009—2010 гадах гуляў за французскія клубы ніжэйшых дывізіёнаў, а ў маі 2010 года трапіў у мінскі «Партызан», які не здолеў выратаваць ад вылету ў першую лігу. Сезон 2011 правёў у арэндзе ў брэсцкім «Дынама».
У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2012 быў трывалым іграком асновы, а ў наступным сезоне стаў рэдка з’яўляцца на полі. У выніку ў студзені 2014 года пакінуў жодзінскі клуб[2].
З восені 2014 года вярнуўся на радзіму і стаў выступаць за клуб «Мбур Петыт Кот», у складзе якога і завяршыў кар’еру.
Міжнародная
Гуляў за нацыянальную зборную Сенегала на працягу 2006—2008.
Remove ads
Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads