ФК Тарпеда-БелАЗ
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Тарпеда-БелАЗ» — беларускі футбольны клуб з горада Жодзіна, заснаваны ў 1961 годзе. З 1992 года ўдзельнічае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 1994—2001 гадоў). Уладальнік Кубка Беларусі (2016, 2023).
Remove ads
Гісторыя
Каманда была заснавана ў 1961 годзе, на базе Беларускага аўтамабільнага завода. Першапачаткова мела назву «Ракета». Першы матч у гісторыі футбольны клуб з Жодзіна правёў 6 мая 1962 года. У Мінску аўтазаводцам супрацьстаяла моцная каманда «Гвардзеец». Сустрэча праходзіла ў роўнай барацьбе, аднак перамогу атрымалі гаспадары — 3:2. Менавіта гэты паядынак і стаў адпраўной кропкай у гісторыі каманды.
Адраджэнне калектыву звязана з імем Якава Шапіры, трэнера, які вывеў «аўтабудаўнікоў» у вышэйшы дывізіён у 2001 годзе.
У 2012 годзе клуб заняў апошняе месца ў Вышэйшай лізе і атрымаў права на стыкавыя матчы з «Гарадзеяй», што заняла другое месца ў Першай лізе. У першым матчы «Тарпеда» саступіла з лікам 0:1, але ў другім здолела ўзяць рэванш — 4:0 — і захавала месца ў эліце.
У верасні 2019 года галоўным трэнерам жодзінскай каманды стаў Юрый Пунтус, які ў 2020 годзе здолеў прывесці клуб да яго першых у гісторыі бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі.
2021 год
У пачатку 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].
У кваліфікацыі Лігі канферэнцый УЕФА 2020/2021 клуб сустракаўся з дацкім «Капенгагенам». З-за міжнародных санкцый і паветранай блакады «Тарпеда-БелАЗ» вымушаны быў правесці хатнюю гульню па-за межамі Беларусі. Першапачаткова разглядаўся варыянт з тульскім стадыёнам «Арсенал», аднак жодзінцам адмовілі, з-за чаго хатняя гульня прайшла на стадыёне «Цэнтральны» ў горадзе Казань, дзе каманда прайграла з лікам 0:5.
Сезон у чэмпіянаце Беларусі атрымаўся няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. У ліпені 2021 года Пунтус пакінуў пасаду галоўнага трэнера, якую заняў яго памочнік Сяргей Зяневіч. Трохі палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, жодзінская каманда фінішавала на восьмым месцы.
2022 год
Сезон 2022 жодзінская каманда пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Дзмітрыя Молаша. Страт чэмпіянату атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела паражэнні ў першых трох матчах, але неўзабаве выправіла становішча і апынулася ў сярэдзіне табліцы. Добрая гульня ў другой палове сезона дазваляла змагацца за болей высокія месцы, аднак няўпэўнены фініш пакінуў жодзінцаў на восьмым радку.
2023 год
У 2023 годзе «Тарпеда-БелАЗ» добра пачало чэмпіянат, хутка апынуўшыся сярод лідараў у табліцы. 28 мая 2023 года клуб у другі раз здабыў Кубак Беларусі, перайграўшы ў фінале барысаўскі БАТЭ (2:0). Дзякуючы гэтаму жодзінцы атрымалі месца ў Лізе канферэнцый УЕФА, дзе аднак адразу саступілі кіпрскаму АЕКу і выбылі з далейшага розыгрышу. У чэмпіянаце з-за шматлікіх нічыіх «Тарпеда-БелАЗ» хутка перастала прэтэндаваць на чэмпіёнства, аднак працягвала прэтэндаваць на бронзавыя медалі і ў выніку фінішавала на трэцім месцы, другі раз у гісторыі заваяваўшы медалі айчыннага чэмпіянату.
Remove ads
Папярэднія назвы
- 1961—1967: «Ракета»
- 1967—1969: «Аўтазаводзец»
- 1969—1988: «Тарпеда»
- 1989—1992: БелАЗ
- 1992—2010: «Тарпеда»
- з 2011: «Тарпеда-БелАЗ»
Дасягненні
БССР
Чэмпіён БССР (4): 1970, 1971, 1980, 1981
Срэбраны прызёр чэмпіянату БССР (2): 1972, 1985
Бронзавы чэмпіянату БССР (2): 1975, 1982
- Уладальнік Кубка БССР (8): 1969, 1971, 1972, 1977, 1978, 1981, 1982, 1983
Рэспубліка Беларусь
Бронзавы чэмпіянату Беларусі (2): 2020, 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2016, 2023
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2001
- Самая буйная перамога — 7:1 («Смаргонь», 2021).
- Самая буйная параза — 1:8 («Дынама» Мінск, 1992; «Беларусь» Мінск, 1992/93).
Цяперашні склад
Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].
Ігракі ў арэндзе
Трэнерскі штаб
Дзмітрый Молаш (нар. 1981) — галоўны трэнер
Віталь Казанцаў (нар. 1981) — старшы трэнер
Юрый Каламыц (нар. 1979) — трэнер
Ніка Нікалаеня (нар. 1989) — трэнер
Сяргей Верамко (нар. 1982) — трэнер брамнікаў
«Тарпеда-БелАЗ-2»
У сезоне 2024 рэзервовая каманда пад назвай «Тарпеда-БелАЗ-2» выступае ў Першай лізе[3].
Трэнерскі штаб «Тарпеда-БелАЗ-2»
Валянцін Міхееў (нар. 1979) — галоўны трэнер
Аляксандр Гранькоў (нар. 1978) — трэнер
Дзяніс Каролік (нар. 1979) — трэнер
Аляксандр Чаркас (нар. 1989) — трэнер брамнікаў
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
- Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць СКВІЧа, другой каманды Першай лігі 2010.
- Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Гарадзеі», другой каманды Першай лігі 2012.
Еўракубкі
Дэбют клуба ў еўракубках адбыўся 1 ліпеня 2010 года: у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА 2010/11 жодзінцы (якія трапілі ў турнір у як фіналісты Кубка) упэўнена перамаглі ісландскі «Фюлкір», але ў другім саступілі клубу ОФК з Сербіі.
Remove ads
Галоўныя трэнеры
- Алег Волах (1973—1976)
- Міхаіл Андружэйчык (1993—1994)[4]
- Пётр Міхееў (да 1999)
- Якаў Шапіра (2001 — ліпень 2004)
- Юрый Малееў (ліпень 2004 — ліпень 2006)
- Уладзімір Журавель (в. а. у ліпені — лістападзе 2006)
- Алег Кубараў (лістапад 2006 — снежань 2009)
- Аляксандр Бразевіч (студзень — ліпень 2010)
- Сяргей Гурэнка (ліпень 2010 — май 2012)
- Вадзім Бразоўскі (в. а. у маі — ліпені 2012; ліпень — лістапад 2012)
- Ігар Крывушэнка (лістапад 2012 — ліпень 2017)
- Алег Кубараў (ліпень 2017 — снежань 2018)
- Вадзім Скрыпчанка (студзень — верасень 2019)
- Сяргей Зяневіч (в.а. у верасні 2019)
- Юрый Пунтус (верасень 2019 — ліпень 2021)
- Сяргей Зяневіч (ліпень — снежань 2021)
- Дзмітрый Молаш (са снежня 2021)
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads