Паслядоўнасць Хабла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паслядоўнасць Хабла — класіфікацыя галактык, прапанаваная ў 1936 Эдвінам Хаблам. З тых часоў прапанаваны больш падрабязныя класіфікацыі, але класіфікацыя Хабла ўсё яшчэ актуальная.


- E0—E7 — эліптычныя галактыкі, маюць адносна раўнамернае размеркаванне зорак без відавочнага ядра. Лічба паказвае эксцэнтрысітэт: галактыкі E0 практычна шарападобныя, з павелічэннем нумара развіваецца сплюснутасць. Лік паказвае форму праекцыі на плоскасць назірання, а не рэальную форму галактыкі, якую можа быць цяжка вызначыць.
- S0 — лінзападобныя галактыкі дыскападобнай формы з відавочна выяўленым цэнтральным балджам (пукатасцю), але без назіраемых рукавоў.
- Sa, Sb, Sc, Sd — спіральныя галактыкі, якія складаюцца з балджа і вонкавага дыска, які змяшчае рукавы. Літара паказвае, наколькі шчыльна размешчаны рукавы.
- SBa, SBb, SBc, SBd — спіральныя галактыкі з перамычкай, у якіх цэнтральны балдж перасякае яркі бар (перамычка), ад якога адыходзяць рукавы.
- Irr — няправільныя галактыкі, якія не могуць быць аднесены ні да аднаго з пералічаных класаў. Галактыкі тыпу IrrI утрымліваюць рэшткі спіральнай структуры, а IrrII маюць зусім няправільную форму.
Сам Хабл лічыў гэту паслядоўнасць эвалюцыйнай. Па яго меркаванні эвалюцыя адбывалася ад эліптычных да спіральных галактык. З тых часоў эліптычныя галактыкі завуць раннім класам, а спіральныя — познім.
Часам схему, намаляваную на малюнку, завуць «камертонам Хабла».
Remove ads
Гісторыя
Паслядоўнасць Хабла была прапанавана Эдвінам Хаблам у 1926 годзе, [1] і мадыфікавана ім жа ў 1936 годзе. У 1936 годзе быў дададзены клас лінзападобных галактык[2].
Гл. таксама
- Марфалагічная класіфікацыя галактык
- Пекулярныя галактыкі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads