Спіральная галактыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіральная галактыка
Remove ads

Спара́льная гала́ктыка (пазначаецца S) — адзін з асноўных тыпаў галактык, разнавіднасць галактык у паслядоўнасці Хабла, якія характарызуюцца наступнымі фізічнымі ўласцівасцямі:

  • значны сумарны вярчальны момант;
  • складаюцца з цэнтральнага балджа (амаль сферычнага патаўшчэння), акружанага дыскам:
    • балдж мае падабенства з эліптычнай галактыкай, якая змяшчае мноства старых зорак — так званае «Насельніцтва II» — і нярэдка звышмасіўную чорную дзірку ў цэнтры;
    • дыск з'яўляецца плоскай вярчальным утварэннем, якое складаецца з міжзоркавага рэчыва, маладых зорак «Насельніцтва I» і рассеяных зоркавых скопішчаў.
Thumb
Прыклад спіральнай галактыкі, Галактыка «Круцёлка» (Pinwheel) (аб'ект спісу Месье 101 або NGC 5457)

Спіральныя галактыкі названы так, таму што маюць усярэдзіне дыска яркія рукавы зоркавага паходжання, якія амаль лагарыфмічна распасціраюцца з балджа. Хоць часам іх нялёгка адрозніць (напрыклад, у флакулентных спіралях), гэтыя рукавы служаць асноўнай прыкметай, па якой спіральныя галактыкі адрозніваюцца ад лінзападобных галактык, для якіх характэрна дыскавая будова і адсутнасць ярка выяўленай спіралі. Спіральныя рукавы ўяўляюць сабою вобласці актыўнага зоркаўтварэння і складаюцца па большай частцы з маладых гарачых зорак; менавіта таму рукавы добра вылучаюцца ў бачнай частцы спектру. Абсалютная большасць назіраных спіральных галактык круціцца ў бок закручвання спіральных галін[1].

Thumb
Схема спіральнай галактыкі, выгляд у профіль

Дыск спіральнай галактыкі звычайна акружаны вялікім сфераідальным гало, якія складаюцца са старых зорак «Насельніцтва II», большасць якіх засяроджана ў шаравых скопішчах, якія верцяцца вакол галактычнага цэнтра. Такім чынам, спіральная галактыка складаецца з плоскага дыска са спіральнымі рукавамі, эліптычнага балджа і сферычнага гало, дыяметр якога блізкі да дыяметра дыска.

Шматлікія (у сярэднім дзве з трох) спіральныя галактыкі маюць у цэнтры перамычку («бар»), ад канцоў якой адыходзяць спіральныя рукавы. У рукавах утрымліваецца значная частка пылу і газу, таксама мноства зоркавых скопішчаў. Рэчыва ў іх круціцца вакол цэнтра галактыкі пад дзеяннем гравітацыі.

Наша Галактыка, як дэманструюць нядаўнія (2005) назіранні ў ІЧ-дыяпазоне на Касмічным тэлескопе імя Спітцэра і шматгадовыя радыёастранамічныя назіранні, таксама адносіцца да спіральных галактык з перамычкай.

Маса спіральных галактык дасягае 1012 мас Сонца.

Remove ads

Размяшчэнне Сонца

Сонца цікава тым, што размешчана паміж спіральных рукавоў Галактыкі і робіць абарот вакол цэнтра Галактыкі дакладна за той ж час, што і спіральныя рукавы. Як следства, Сонца не перасякае вобласці актыўнага зоркаўтварэння, у якіх часта ўспыхваюць звышновыя — крыніцы пагібельнага для жыцця выпраменьвання.

Спіральныя галактыкі

Гл. таксама

  • Спіс галактык
  • Спіс спіральных галактык

Зноскі

  1. Астрономия: век XXI / Ред.-сост. В.Г. Сурдин. — 2-е изд. — Фрязино: «Век 2», 2008. — С. 349. ISBN 978-5-85099-181-4.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads