Пастаўская цэнтральная раённая бальніца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

УАЗ «Пастаўская цэнтральная раённая бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Пастаўскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў Паставах.

Хуткія факты Талачынская ЦРБ, Размяшчэнне ...

Гісторыя

У 1940 годзеў Паставах была адкрыта раённая бальніца на 45 ложкаў. У 1944 годзе пасля вайны раённая бальніца аднавіла сваю працу.

На сённяшні дзень у сучасную структуру ўстановы аховы здароўя «Пастаўская цэнтральная раённая бальніца» ўваходзіць 6 бальніц, 27 ФАПаў і 3 аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі[1].

Ахову здароўя насельніцтва ў раёне забяспечваюць 102 лекары і 327 медработнікаў сярэдняга звяна[2].

Remove ads

Спіс лекава-прафілактычных устаноў

У сістэме аховы здароўя раёна 7 бальніц на 308 ложкаў:

  • УАЗ «Пастаўская цэнтральная раённая больніца» (кругласутачны стацыянар — 197 ложкаў, дзённы стацыянар на 35 ложкаў, хатні стацыянар на 10 ложкаў, цэнтральная раённая паліклініка, хуткая медыцынская дапамога на 2,5 паста, аддзяленне неадкладнай дапамогі пры паліклініцы);
  • УАЗ «Варапаеўская раённая бальніца» (кругласутачны стацыянар — 50 ложкаў, паліклініка, дзённы стацыянар на 5 ложкаў, хатні стацыянар на 2 ложкі, хуткая медыцынская дапамога на 1 пост, пункт неадкладнай дапамогі пры паліклініцы);
  • УАЗ «Дунілавіцкая ўчастковая бальніца» (кругласутачны стацыянар — 18 ложкаў; амбулаторыя ўрача агульнай практыцы, дзённы стацыянар на 3 ложкі);
  • УАЗ «Камайская ўчастковая бальніца» (кругласутачны стацыянар — 18 ложкаў, амбулаторыя ўрача агульнай практыцы, дзённы стацыянар на 3 ложкі, хатні стацыянар на 2 ложкі);
  • УАЗ «Лынтупская ўчастковая бальніца» (кругласутачны стацыянар — 10 ложкаў, амбулаторыя ўрача агульнай практыцы, дзённы стацыянар на 3 ложкі, хатні стацыянар на 2 ложкі, хуткая медыцынская дапамога на 0,5 паста);
  • УАЗ «Парыжская бальніца сястрынскага догляду» (ложкі сястрынскага догляду — 15, амбулаторыя ўрача агульнай практыцы, дзённы стацыянар на 3 ложкі, хатні стацыянар на 2 ложкі);
  • УАЗ «Навасёлкаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыцы» (амбулаторыя ўрача агульнай практыцы, дзённы стацыянар на 3 ложкі).
Remove ads

Галоўныя ўрачы

  • Г. І. Трэпель
  • Л. В. Аўдзей
  • В. П. Малы
  • А. П. Шашкель (1989—1991)
  • А. С. Караткевіч (1992—1995)
  • У. М. Чакавы (з 1995)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads