Патрыяршы экзархат Афрыкі
экзархат Рускай праваслаўнай царквы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Патрыяршы экзархат Афрыкі (руск.: Патриарший экзархат Африки, англ.: Patriarchal Exarchate of Africa, фр.: l'Exarchat patriarcal d'Afrique) — экзархат Рускай праваслаўнай царквы, што аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Афрыкі.
Па стане на люты 2025 года экзархат налічвае каля 350 прыходаў, якія дзейнічаюць у 32 краінах Афрыканскага кантынента. У кліры Экзархата служаць больш за 250 святароў[1], прычым больш за 100 з іх знаходзяцца ў Кеніі[2].
Remove ads
Гісторыя
У адказ на прызнанне 8 лістапада 2019 года Патрыярхам Александрыйскім Феадорам II Праваслаўнай Царквы Украіны і яе аўтакефаліі Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы 26 снежня 2019 года пастанавіў, сярод іншага, вывесці «прыходы Рускай Праваслаўнай Царквы, якія знаходзяцца на афрыканскім кантыненце» з юрысдыкцыі Александрыйскага патрыярхату і надзяліць іх стаўрапігіяльным статусам, прадстаўніцтва Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры патрыярху Александрыйскім пераўтварыць у прыход Рускай Праваслаўнай Царквы ў Каіры[3].
Рашэння аб утварэнню епархіі было прынята на пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, якое адбылося 29 снежня 2021 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад кіраўніцтвам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Члены Сінода пастанавілі прыняць у юрысдыкцыю Рускай Праваслаўнай Царквы 102 клірыка Александрыйскага Патрыярхату з васьмі краін Афрыкі.
Быў утвараны Патрыяршы экзархат Афрыкі ў складзе Паўночна-Афрыканскай і Паўднёва-Афрыканскай епархій, а кіраўніку Патрыяршага экзархату Афрыкі мець тытул «Клінскі». Таксама быў уключаны ў склад Паўночна-Афрыканскай епархіі стаўрапігіяльныя прыходы Маскоўскага Патрыярхату ў Егіпце, Тунісе і Марока, а епархіяльнаму архіерэю Паўночна-Афрыканскай епархіі мець тытул «Каірскі і Паўночна-Афрыканскі»[4].
Remove ads
Зноскі
- Митрополит Антоний: "Мы занялись большой и новой для нас в Африке работой" . tass.ru. TASS (3 лютага 2025).
- Число священников Русской православной церкви в Африке превысило 200 . tass.ru. TASS (29 жніўня 2024).
- Журналы заседания Священного Синода от 26 декабря 2019 года (журнал № 151) . Официальный сайт Русской православной церкви (26 снежня 2019).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads