Праваслаўная царква Украіны

Аўтакефальная памесная праваслаўная Царква From Wikipedia, the free encyclopedia

Праваслаўная царква Украіны
Remove ads

Праваслаўная царква Украіны (укр.: Православна церква України) — аўтакефальная памесная праваслаўная Царква, з 6 студзеня 2019 года займае 15-е месца ў дыптыху аўтакефальных памесных Цэркваў. Мае юрысдыкцыю выключна на тэрыторыі Украіны.

Хуткія факты Праваслаўная царква Украіны, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Кіеўская мітраполія

У 988 годзе падчас хрысціянізацыі Русі кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам утворана першая хрысціянская царква на тэрыторыі Украіны з цэнтрам у горадзе Кіеве, пад назвай Кіеўская мітраполія Усяленскага патрыярхату Канстанцінопаля.[7] Пасля Берасцейскай уніі ў 1596 годзе адбылося раздзяленне праваслаўнай паствы на тэрыторыі Украіны, якая падзялілася на ўласна праваслаўных і грэка-католікаў пад кіраўніцтвам Рымскага прастола.

У 1685 годзе Маскоўскі патрыярхат пачаў далучэнне Кіеўскай мітраполіі Усяленскага Патрыярхату, высвяціўшы ў Масковіі кіеўскага мітрапаліта Гедэона. У 1686 годзе праз сіманію Усяленскі патрыярх Дыянісій IV (пазней быў падвергнуты анафеме) выдаў Сінадальны ліст, у якім даваў права высвячаць Кіеўскага мітрапаліта Маскоўскаму патрыярху ў парадку аскезы, абранай саборам духавенства і вернікамі яго дыяцэзіі. У абавязковым парадку мітрапаліт Кіеўскі павінен згадваць Усяленскага патрыярх Канстанцінопальскага як свайго Першаіерарха на любой службе, абвяшчаючы і пацвярджаючы сваю кананічную залежнасць ад мацярынскай Царквы, але ні адна з гэтых умоў не была выканана. Кіеўская мітраполія фактычна стала адной са звычайных епархій Маскоўскага патрыярхату, калі расійскі імператар Пётр I у 1722 годзе абраў Варлаама (Ванятовіча) у сан архіепіскапа, а не мітрапаліта. Свяшчэнны сінод Усяленскага Патрыярхату ў працэсе надання аўтакефаліі Украінскай Царкве на пасяджэнні 11 кастрычніка 2018 годзе адмяніў Сінадальны ліст 1686 года праз сіманію і грубыя парушэнні.[8]

Утварэнне царквы

ПЦУ была ўтворана на Аб’яднаўчым саборы 15 снежня 2018 года шляхам аб’яднання ўкраінскіх святароў некананічных праваслаўных юрысдыкцый (УПЦ КП і УАПЦ), а таксама асобных клірыкаў УПЦ МП.

Паводле прынятага статуту, царкву ўзначальвае прадстаяцель з тытулам «Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны». З 15 снежня 2018 года на гэтай пасадзе — мітрапаліт Епіфаній (Думенка), былы мітрапаліт Пераяслаўскі і Белацаркоўскі УПЦ КП.

16 снежня новаабраны прадстаяцель Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній правёў першую літургію ў Міхайлаўскім саборы[9].

Сучаснасць

Прадстаяцель Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт[uk] Епіфаній у снежні 2020 года заявіў, што змяненне царкоўнага календара ва Украіне будзе магчыма пасля таго, калі да такога рашэння падрыхтуецца як царква, так і вернікі пасля правядзення асветніцкай працы. Як адзначылі, перанос Нараджэння Хрыстова пацягне за сабой зрух дзён усіх нерухомых свят на трынаццаць дзён раней у календары.[10]

У снежні 2021 года мітрапаліт[uk] Епіфаній выказаў надзею, што на працягу наступных дзесяці гадоў большасць украінцаў зможа перайсці на святкаванне Каляд 25 снежня, і падкрэсліў, што асабіста падтрымлівае пераход святкавання Нараджэння Хрыстова па новаюліянскім календары, па якім святкуе дзевяць з пятнаццаці аўтакефальных цэркваў, і ён павінен адбывацца паступова.[11]

2 лютага 2023 года Свяшчэнны сінод ПЦУ дазволіў і зацвердзіў парадак блаславення прыходам і манастырам на поўнае ўжыванне новаюліянскага календара,[12] а 24 мая 2023 года вырашыў правесці пасяджэнне Архіерэйскага сабору, дзе будзе вынесена пытанне каляндарнай рэформы.[13][13][14] 24 мая 2023 года на Архіерэйскім саборы ў Скінскай царкве Кіева-Пячэрскай лаўры Праваслаўная Царква Украіны вырашыла перайсці з 1 верасня на новаюліянскі каляндар.[15][16][17][18][19] 27 ліпеня 2023 года Памесны Сабор зацвердзіў пераход.[20][21]

Remove ads

Вызнанне ПЦУ сусветным праваслаўем

Томас аб аўтакефаліі царквы быў ўручаны мітрапаліту Епіфанію ў Стамбуле 6 студзеня 2019 года асабіста Патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем[1].

Thumb
Томас пра аўтакефалію царквы

12 кастрычніка 2019 года епіскапы Грэчаскай праваслаўнай царквы канчаткова афіцыйна прызналі самастойнасць Праваслаўнай царквы Украіны падчас пасяджэння Святога сінода пад старшынствам архіепіскапа Афінскага і ўсяе Грэцыі Ераніма[22].

8 лістапада 2019 года Патрыярх Александрыйскі і ўсёй Афрыкі Феадор II падчас набажэнства ў Храме Архангелаў у Каіры пачаў памінаць імя Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Епіфанія, чым распачаў еўхарыстычныя ўзаемаадносіны Александрыйскага патрыярхату з ПЦУ. Адначасова Галоўны сакратарыят Патрыярхіі Александрыі і ўсёй Афрыкі распаўсюдзіў афіцыйнае паведамленне, якім абвясціў грамадскасці аб прызнанні томаса Усяленскага Патрыярхату аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны і ўключэнні імя яе прадстаяцеля ў дыптых для памінання[3].

Remove ads

Навучальныя ўстановы

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads