Паштальён (верш)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паштальён (верш)
Remove ads

«Паштальён» (польск.: Pocztylion) — дэбютны верш Уладзіслава Сыракомлі. Адносіцца да жанру гутаркі[1], які надалей паэт актыўна развіваў.

Хуткія факты Паштальён, Жанр ...

Твор быў апублікаваны ў віленскім часопісе «Athenaeum» (Т. 6, 1844)[2] Язэпа Крашэўскага. Верш меў падзагаловак «народная гутарка» (польск.: gawęda gminna), быў падпісаны крыптанімам NN. У публікацыі адзначана, што верш напісаны ў красавіку, але, паводле Уладзіміра Мархеля, — у траўні[3]. У 1853 г. твор увайшоў у зборнік «Гутаркі і дробныя вершы» (польск.: Gawędy i rymy ulotne Władysława Syrokomli)[4].

Remove ads

Прататып

Гэты верш заснаваны на гісторыі з жыцця старога селяніна, пачутай пісьменнікам у адзін кірмашовы дзень у мірскай карчме[5]. У маладыя гады гэты селянін служыў фурманам на пошце ў Міры. У вёсцы, непадалёку ад тых мясцін, жыла яго каханая. Неяк сярод ночы, у лютую мяцеліцу, разбудзіў яго пісар і загадаў спешна везці лісты. Дарогаю пачулася фурману, што ў полі нехта, заблудзіўшыся, кліча на дапамогу, просіць паратунку. Ён памкнуўся на голас, але перадумаў, хацеў хутчэй справіцца з заданнем. Вяртаючыся назад, паштальён убачыў каля дарогі замёрзлую на марозе дзяўчыну. Жах і адчай ахапіў яго, калі, падышоўшы бліжэй, пазнаў у незнаёмай сваю каханую[6]. Паэта так уразіла, што ён у тую ж ноч запісаў гэта вершам[7].

Remove ads

Рэдакцыі

Першапачаткова ў вершы былі радкі, дзе тлумачылася, што паштальён мусіў спяшацца, інакш бы атрымаў пакаранне нагайкай. Пазней гэтае чатырохрадкоўе апускалася[8].

Пераклады

У 1868 г. Леанід Трэфалеў вольна[9] пераклаў верш Сыракомлі на рускую мову, дзякуючы чаму верш стаў надзвычайна папулярнай песняй у Расіі[10]. У 1879 г. ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў песняра ў перакладзе на рускую, дзе быў змешчаны і новы пераклад пад назвай «Почтарь» паэта Ліядора Пальміна[11].

На ўкраінскую мову перакладаў Міхайла Старыцкі, упершыню апублікаваў у зборніку «З даўняга сшытка. Песні і думы» (укр.: З давнього зшитку. Пісні і думи) 1881 г.[12] У 2014 г. з’явіўся аматарскі пераклад Валерыя Якаўчука[13].

Упершыню на беларускую мову верш пераклаў Янка Лучына і апублікаваў у №19 «Мінскага лістка» 1890 года («Ямшчык»)[14]. Гэты пераклад увайшоў у пасмяротны зборнік Лучыны «Вязанка» (1903)[15]. Пазней верш перакладаў Максім Лужанін[16].

У культуры

Уладзімір Уродніч напісаў карціну «Калі я на пошце служыў ямшчыком» (1999)[17].

Зноскі

  1. Pocztylion // Athenaeum (польск.). Wilno: J. I. Kraszewski, 1844. — Т. 6. — С. 205-208.
  2. Мархель, У. І. Вяшчун славы і волі (бел.). — 1989. — С. 16.
  3. Syrokomla, Wł. Gawędy i rymy ulotne Władysława Syrokomli (польск.). Wilno: Księgarnia pod firmą Zawadzki i Węcki, 1853. — 95 с.
  4. Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 29.
  5. Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 29.
  6. Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 41-42.
  7. Кондратовичъ, Л. Избранныя стихотворенія Людвига Кондратовича (Владислава Сырокомля) (руск.). Москва: В. М. Лавровъ и В. А. Федотовъ, 1879. — Т. 1. — С. 1-4. — 462 с. Архівавана 9 лютага 2023.
  8. Старицький, М. Поштар(укр.) // Мисленне древо.
  9. Сирокомля, В. Ямщик(укр.) // Клуб Поезії. — 30.09.2014.
  10. Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 95-97.
  11. Уродніч Уладзімір Васільевіч // Беларусь у асобах і падзеях.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads