Пашыраныя метады допыту

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пашыраныя метады допыту
Remove ads

Пашыраныя метады допыту, або ўзмоцненыя тэхнікі допыту (англ.: Enhanced interrogation techniques) — эўфемізм, які пазначае масавае прымяненне амерыканскімі сілавымі ведамствамі (ЦРУ, РУМА і іншымі) катаванняў у дачыненні да зняволеных у так званых сакрэтных турмах, а таксама ў турмах Гуантанама і Абу-Грэйб[1].

Thumb
Катаванні вязня ваеннай турмы Абу-Грэйб.

Па сведчанні міжнародных праваабарончых арганізацый Human Rights First і Physicians for Human Rights[2], сярод ужывальных метадаў былі катаванні вадой, збіццё, гіпатэрмія, прымус да доўгачасовага знаходжання ў нязручнай позе, псіхалагічны ціск, пазбаўленне сну, катаванне музыкай, сексуальныя прыніжэнні і г. д.

Сярод агульнай масы вязняў ахвярамі дадзенай практыкі сталі некалькі падазраваных у сувязі з падзеямі 11 верасня 2001 года.

Пытанне аб законнасці і гуманнасці прымянення падобных спосабаў вядзення правасуддзя выклікала шырокі рэзананс у амерыканскім грамадстве, аднак у 2005 годзе большая частка відэаархіваў ЦРУ была знішчана[3][4][5][6].

Тым не менш, спецпрадстаўнік ААН Хуан Мендэс адкрыта заявіў, што катаванне вадой незаконна і амаральна, a ў 2008 годзе 56 кангрэсменаў ад Дэмакратычнай партыі запатрабавалі незалежнага расследавання[7][8][9][10].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads