Паўднёвасаамская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўднёвасаамская мова
Remove ads

Паўднёвасаа́мская мова — адна з саамскіх моў, на якой размаўляюць саамы ў нарвежскіх фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэлаг, Нур-Трондэлаг, Нурлан і шведскіх ленах Даларна, Емтланд, Вестэрботэн. З усіх саамскіх моў знаходзіцца на крайнім паўднёвым захадзе арэалу распаўсюджання гэтых моў.

Хуткія факты Паўднёвасаамская мова, Саманазва ...

З усіх 2000 паўднёвых саамаў валоданне мовай адзначаюць толькі 500 чалавек. Мова хутка знікае.

Remove ads

Характарыстыка мовы

Thumb
Паўднёвасаамская мова (абазначаная лічбай 1).

Пісьмовасць

Мова з'яўляецца адной з шасці саамскіх моў, якая мае афіцыйна зацверджаную пісьмовасць. Нягледзячы на гэта, літаратуры на паўднёвасаамскай мове існуе вельмі мала. Выдадзены паўднёвасаамска-нарвежскі слоўнік.

Сучасны паўднёвасаамскі алфавіт.

А а B b D d E e F f G g H h I i
Ï ï J j K k L l M m N n O o P p
R r S s T t U u V v Y y Æ æ/Ä ä Ø ø/Ö ö
Å å

Літары Æ æ і Ø ø ўжываюцца ў Нарвегіі, Ä ä, Ö ö — у Швецыі, што звязана з калькаваннем з тамтэйшых дзяржаўных моў, нарвежскай і шведскай.

Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Zz выкарыстоўваюцца пры напісанні словаў замежнага паходжання.

Remove ads

Зноскі

  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q925553'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads