Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт (англ.: University of South Carolina) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Калумбія ў штаце Паўднёвая Караліна.
З'яўляецца галаўной ўстановай Сістэмы Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта флагман сістэмы вышэйшай адукацыі штата і яго буйнейшы ўніверсітэт па колькасці студэнтаў. Яго галоўны кампус займае больш за 145 га ў цэнтры горада Калумбія — сталіцы штата.
Тут захоўваецца самая вялікая калекцыя Роберта Бёрнса і шатландскіх літаратурных матэрыялаў за межамі Шатландыі і самая вялікая ў свеце калекцыя Эрнэста Хемінгуэя.
Заснаваны ў 1801 годзе як Паўднёва-Каралінскі каледж, універсітэт сёння прапануе больш за 350 праграм навучання, якія вядуць да атрымання ступеняў бакалаўра, магістра і доктара ў 14 каледжах і школах.
Remove ads
Гісторыя
- 1801 — Паўднёва-Каралінскі каледж
- 1866 — Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
- 1880 — Паўднёва-Каралінскі каледж сельскай гаспадаркі і механікі
- 1882 — Паўднёва-Каралінскі каледж
- 1888 — Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
- 1890 — Паўднёва-Каралінскі каледж
- 1906 — Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
Структура
Каледжы і школы
- Каледж мастацтваў і навук
- Школа бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі і вылічальнай тэхнікі
- Школа аспірантуры
- Каледж гасціннасці, рознічнага гандлю і спартыўнага менеджменту
- Каледж інфармацыі і камунікацый
- Школа права
- Школа медыцыны ў Калумбіі
- Школа медыцыны ў Грынвілі
- Школа музыкі
- Каледж медсястрынства
- Каледж фармацыі
- Школа грамадскага здароўя
- Каледж сацыяльнай работы
- Ганаровы каледж
Універсітэцкая сістэма
Сістэма Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта — гэта сістэма дзяржаўных універсітэцкіх кампусаў і ўстаноў адукацыі (напаўсамастойных універсітэтаў і каледжаў), створаная ў 1957 годзе для пашырэння адукацыйных магчымасцей жыхароў Паўднёвай Караліны, а таксама пашырэння ахопу Паўднёва-Каралінскім ўніверсітэтам усяго штата. Сістэма ўключае ў сябе флагманскі навукова-даследчы кампус у Калумбіі, 3 старэйшыя кампусы і 4 рэгіянальныя кампусы:
- галоўны кампус (універсітэт) ў Калумбіі (заснаваны ў 1801 годзе)
- кампус (універсітэт) у паўночнай частцы штата (1967)
- кампус (універсітэт) у Эйкене (1961)
- кампус (каледж) у Боферце (1959)
- кампус (каледж) у Ланкастары (1959)
- кампус (каледж) у Самтэры (1966)
- кампус (каледж) у Юніяне (1965)
- кампус (каледж) Салкехаці ў Алендэйле і Валтэрбара (1965)
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads