Паўднёвыя Карпаты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўднёвыя Карпаты
Remove ads

Паўднёвыя Карпаты, Трансільванскія Альпы — частка Карпат у Румыніі, паміж перавалам Прэдзял і цяснінай Жалезныя Вароты на Дунаі. Даўжыня каля 300 км.

Хуткія факты Паўднёвыя Карпаты, Краіна ...

Высакагорныя масівы (Фэгэраш, Рэтэзат і інш.) складзеныя гранітамі, гнейсамі, а таксама вапнякамі, пясчанікамі. Найбольш высокія вяршыні маюць альпійскія формы рэльефу. Вышыня да 2543 м (гара Малдавяну). Прарэзаны далінамі рэк Жыу, Олт, Чорная, па якіх пракладзеныя чыгунка і шаша. Характэрна сейсмічнасць.

Ля падножжаў гор і ў ніжніх частках схілаў (да вышыні 900—1000 м) — букавыя і дубовыя лясы, вышэй (да 1700 м) — пераважна іглічныя, якія змяняюцца на вышыні хмызнякамі, субальпійскімі і альпійскімі лугамі.

Радовішча нафты (ля паўднёвых падножжаў — Фларэшты , Пітэшты і інш.), каменнага вугалю (Петрашэні), паваранай солі. Курорты горна-кліматычныя (Сіная), бальнеялагічныя (Кэлімэкешты, Бэіле-Еркулане, Бэіле-Гавара, Бэіле-Олэнешты).

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads