Фэгэраш (горны масіў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фэгэраш (горны масіў)
Remove ads

Фэгэра́ш (рум.: Munţii Făgăraşului) — горны масіў у Паўднёвых Карпатах.

Хуткія факты Фэгэраш, Краіна ...

Масіў знаходзіцца ў самым цэнтры Румыніі, у ім размешчаны найвышэйшыя вяршыні краіны — Малдавяну (2543[1][2], 2544 м), Негою (2535 м), Вішця-Марэ (2527 м) і Леспезі (2522 м). Прасціраецца Фэгэраш прыкладна на 60 км паміж далінай Олта і вытокамі ракі Дымбавіца.

Геалагічна масіў складзены крышталічнымі пародамі. Схілы пакрыты букавымі, дубовымі і хвойнымі лясамі да вышыні каля 1700 м, вышэй — горныя лугі. На вышыні вышэй за 2000 м размешчана некалькі адносна буйных ледавіковых азёр.

Праз масіў праходзіць Трансфэгэрашская шаша, якая злучае Валахію і Трансільванію.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads