Паўднёвыя могілкі (Манчэстэр)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўднёвыя могілкі (Манчэстэр)
Remove ads

Паўднёвыя могілкі, або Саўтэрн (англ.: Southern Cemetery) — вялікія муніцыпальныя могілкі ў раёне Чорлтан-кам-Харды[en] горада Манчэстэр (Англія), размешчаныя за 6 км на поўдзень ад цэнтра горада[en]. Былі адкрытыя ў 1879 г., з’яўляецца ўласнасцю і кіруюцца гарадскім саветам Манчэстэра[en]. Гэта найбуйнейшыя муніцыпальныя могілкі ў Вялікабрытаніі і другія па велічыні ў Еўропе[2].

Хуткія факты Паўднёвыя могілкі, Кіруючая арганізацыя ...
Remove ads

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

Беларускія дзеячы

Выразных нацыянальных секцый на могілках няма, але большасць (прынамсі 11 з 13 выяўленых на Паўднёвых могілках) беларускіх магіл знаходзіцца ў адным сектары. З 17 пахаваных на могільніку беларусаў толькі пяць жанчын, i ўсе яны народжаныя паміж 1916 i 1926 гадамі. Храналогія мужчынскіх пахаванняў крыху шырэйшая і пачынаецца ад 1909 года, але заканчваецца таксама 1926 годам.

8 магіл адзіночных, парныя ж прадстаўленыя не толькі традыцыйнымі пахаваннямі мужа й жонкі, але і нечаканым варыянтам двух мужчын з рознымі прозвішчамі: так, Кастусь Варэнік спачывае разам з Кастусём Вашчылкам. На 9 беларускіх помніках прысутнічай шасціканцовы еўфрасіннеўскі крыж, праўда, беларуская мова прысутнічае толькі ў пяці эпітафіях i толькі побач з англійскай. Сярод пахаваных на могілках знаходзяцца беларусы, што былі ўдзельнікамі арганізацый-апанентаў: дзеячы прабэнээраўскага Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі (ЗБВБ), а таксама сябры прабэцээраўскага Беларускага вызвольнага руху (БВР)[3].

  • Янка Абабурка (1921—2009) — беларускі праваслаўны святар.
  • Кастусь Варэнік (1917—2002) — беларускі грамадскі дзеяч.
  • Міхась Вішнеўскі (1924—1992) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра БВР.
  • Мацей Дурэйка (1915—1965) — беларускі грамадскі дзеяч. Яго магіла адна з нямногіх беларускіх, дзе надпіс зроблены кірыліцай[4].
  • Алeна Міхалюк (1930 — 2022) — беларуская грамадзкая дзeячка, старшыня ЗБВБ[5].
  • Аляксандр Шпігановіч (1917—2003) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра БВР.
  • Кастусь Шыбіцкі (1916—1990) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра ЗБВБ.
  • Пётра Шыркоўскі (1925—2004) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра ЗБВБ.
  • Міхась Яськевіч (1926—2002) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра ЗБВБ.
Remove ads

Зноскі

  1. Parks and Gardens (polygons) // National Heritage List for England Праверана 7 мая 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q6973052'></a>
  2. Can city cemeteries be nature reserves?. BBC (24 жніўня 2012). — «But Manchester City Council plans to give Southern Cemetery in south Manchester, which is the largest cemetery in the UK, that official title.»  Праверана 18 лістапада 2012.
  3. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 1 жніўня. Ролсан, Хаванскі, Дурэйка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.
  4. Уладзімер Арлоў "Імёны Свабоды" с.837 https://docs.rferl.org/be-BY/2023/03/24/01000000-0aff-0242-8190-08db2c86cc48.pdf
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads