Алена Міхалюк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алена Міхалюк (вядомая таксама як Лёля Міхалюк), дзяв. Марцінкевіч (15 мая 1930, в. Лонскія Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці — 16 кастрычніка 2022, Манчэстэр) — беларуская грамадская дзяячка ў Вялікабрытаніі.

Хуткія факты Алена Міхалюк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася на Браслаўшчыне. Вучылася ў польскай і беларускай школах. У часе Другой сусветнай вайны разам з маці апынулася на працах у Нямеччыне. Пазней трапіла ў беларускі лагер для перамешчаных асоб у Ватэнштэце; вучылася ў беларускай гімназіі, брала ўдзел у скаўтынгу.

Thumb
Алена Міхалюк старшынствуе на сходзе ЗБВБ, Лондан, 2001

У 1947 годзе прыехала на працу ў Вялікабрытанію, працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Пасялілася ў Брэдфардзе, дзе ў 1949 годзе пабралася шлюбам з Янкам Міхалюком. Член ЗБВБ з 28 ліпеня 1947 года. У 1960-х гадах аддала сыноў Алеся, Віктара і Эдварда ў беларускую школу-інтэрнат імя Св. Кірылы Тураўскага ў Лондане і следам разам з мужам пераехала ў брытанскую сталіцу. У 1965—1970 гадах працавала гаспадыняй у гэтай школе-інтэрнаце. Актыўна падтрымлівала БАПЦ у Вялікабрытаніі. У 1982 годзе была прынятая ў сябры Рады БНР. Сябра Англа-беларускага таварыства. Пасля смерці мужа ў 1995 годзе пераехала з Лондана ў Манчэстэр. З 1997 па 2013 год займала пасаду старшыні ЗБВБ.

Адышла з жыцця 16 кастрычніка 2022 года[1]. Пахавана на Паўднёвых могілках (Манчэстэр).

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2][3].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads