Паўднёвы Ёркшыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёвы Ёркшыр (англ.: South Yorkshire, [ˌsaʊθ ˈjɔːrkʃər]) — цырыманіяльнае графства ў рэгіёне Ёркшыр і Хамбер Англіі. Мяжуе з Паўночным Ёркшырам і Заходнім Ёркшырам на поўначы, з Усходнім райдынгам Ёркшыра на паўночным усходзе, з Лінкальншырам на ўсходзе, з Нотынгемшырам на паўднёвым усходзе і з Дэрбішырам на поўдні і захадзе. Найбуйнейшае паселішча — горад Шэфілд.
Графства ў значнай ступені ўрбанізаванае, яго плошча складае 1552 км², а насельніцтва — 1 402 918 жыхароў. Найбуйнейшыя гарады пасля Шэфілда (556 500) — Данкастэр (113 566), Ротэрэм (109 697) і Барнслі (96 888). Усходняя і заходняя часткі графства больш сельскія. Графства кіруецца чатырма метрапольнымі раёнамі: Барнслі, Сіці-оф-Данкастэр, Ротэрэм і Сіці-оф-Шэфілд, якія супрацоўнічаюць праз супольны орган улады мэраў Паўднёвага Ёркшыра .
Паўднёвы Ёркшыр знаходзіцца на ўскрайку Пенінаў, а захад графства ўключае частку нацыянальнага парку Пік-Дыстрыкт. Рака Дон бярэ пачатак у гэтых узгорках і працякае праз Шэфілд, Ротэрэм і Данкастэр, перш чым дасягнуць плоскіх Хамберхедскіх раўнін на ўсходзе графства.
Remove ads
Гісторыя
Хоць графства Паўднёвы Ёркшыр было створана толькі ў 1974 годзе, гісторыя ягоных населеных пунктаў і тэрыторый налічвае стагоддзі. Да дагістарычнага перыяду адносяцца знаходкі, у тым ліку мезалітычнае жытло, выяўленае ў Дыпкары на поўначы Шэфілда і датаванае каля 8000 да н. э.[1]
Сведчанні яшчэ больш ранняга засялення рэгіёна знойдзены прыкладна за 5 км ад мяжы графства ў Крэсвел Крэгс у Дэрбішыры, дзе археолагі выявілі артэфакты і наскальнае мастацтва часоў позняга верхняга палеаліту (не менш як 12 800 гадоў таму)[2].
Падчас рымскага перыяду тэрыторыя была памежнай зонай Рымскай імперыі[3].
Развіццё асноўных гарадоў Паўднёвага Ёркшыра было звязана з вугальнай здабычай і сталеліцейнай прамысловасцю. Вугальныя шахты канцэнтраваліся на поўначы і ўсходзе графства, таксама тут здабывалі жалеза. Рэкі, што пачынаюцца ў Пенінах на захадзе графства, забяспечылі развіццё сталеліцейнай прамысловасці, якая сканцэнтравалася ў Шэфілдзе, Стоксбрыджы і Ротэрэме. Блізкасць радовішчаў жалеза і вугалю зрабіла гэты рэгіён ідэальным месцам для вытворчасці сталі.
Хоць хрысціянскі нонканфармізм не быў у Паўднёвым Ёркшыры такім уплывовым, як у тэкстыльных гарадах Заходняга Ёркшыра, у рэгіёне тым не менш шмат метадысцкіх і баптысцкіх цэркваў. Акрамя таго, у графстве адносна шмат прыхільнікаў спірытуалізму. Гэта адзінае графства, якое ўваходзіць у склад Нацыянальнага саюза спірытуалістаў як асобны рэгіён[4].
Даклад Рэдкліф-Мода
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads