Паўднёвы мост (Кіеў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўднёвы мост (Кіеў)map
Remove ads

Паўднёвы мост (укр.: Півде́нний міст) — вантавы мост праз Дняпро у Кіеве, самы высокі мост Украіны[1]. Аўтар праекта і галоўны інжынер — Георгій Барысавіч Фукс[2], галоўны архітэктар праекта — Аляксей Яўгенавіч Гаўрылаў[3][4], вядучы інжынер праекта — Міхаіл Міхайлавіч Карнееў.

Хуткія факты Паўднёвы мост, Афіцыйная назва ...

Даўжыня моста — 1256 м, шырыня — 41 м. Па мосце праходзіць Сырэцка-Пячэрская лінія Кіеўскага метро. Мост злучае Сапёрна-Слабодскую вуліцу, Сталічную шашу і Выдубічы (на правым беразе Дняпра) з праспектам Мікалая Бажана на левым беразе і з’яўляецца часткай аўтатрасы Е40, найкарацейшым шляхам злучае цэнтральную частку Кіева з Барыспалем — галоўным кіеўскім аэрапортам.

Будаўніцтва моста было пачата ў 1983 годзе, аўтамабільны рух па мосту адкрыты 25 снежня 1990 года[5], рух цягнікоў метро — 30 снежня 1992 года. Мост лічыўся самым сучасным мостам СССР, на будаўніцтва было выдаткавана 112 мільёнаў рублёў (каля 200 мільёнаў даляраў).

Remove ads

Фотаздымкі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Мотлях П. Сёмы кідок праз Дняпро: [Учора, у 14 гадзін 45 хвілін, у эксплуатацыю ўведзены Паўднёвы маставы пераход] // Вячэрні Кіеў. — 1990. — 26 снежня. (укр.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads