Паўлаўскае вадасховішча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўлаўскае вадасховішчаmap
Remove ads

Па́ўлаўскае вадасховішча (руск.: Па́вловское водохранилище[2]) — вадасховішча ў Расіі, у Башкартастане, на рацэ Уфа.

Хуткія факты Паўлаўскае вадасховішча, Размяшчэнне ...

Створана ў даліне ракі Уфа ў выніку будаўніцтва Паўлаўскай ГЭС. Запаўнялася вадой у 19591961 гг. Плошча паверхні вадасховішча пры нармальным падпорным узроўні (140 м) складае 120[1][2] км². Поўны аб’ём складае 1,41 км³, карысны — 0,89[1] км³. Даўжыня вадасховішча 150 км, найбольшая шырыня 1,75[1] (2[2]) км. Найбольшая глыбіня 35 м, сярэдняя — 11,7[1] м. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 10,74[1] км³/год. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 11[3] м. Вышыня плаціны гідравузла 41,3 м, яе даўжыня па грэбню 629 м[3]. Вадасховішча размешчана ў межах Уфімскага плато, на закарставанай тэрыторыі. Пакрытае лёдам з лістапада па май. У вадасховішча упадаюць рэкі Уфа, Байкі, Юрузань, Урэш (Уруш)[1].

Паўлаўскае вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах рэгулявання сцёку, энергетыкі, забеспячэння вадой гарадоў Уфа і Благавешчанск, суднаходства, рыбнай гаспадаркі, рэкрэацыі[3]. Да 1993 года па вадасховішчы праводзіўся лесасплаў[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 324. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads