Юрузань (рака)

рака ў Расіі, прыток Уфы From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрузань (рака)
Remove ads

Юрузаньрака ў Башкартастане і Чалябінскай вобласці, левы прыток Уфы (басейн Волгі).

Хуткія факты Юрузань, Характарыстыка ...

Пачынаецца Юрузань на ўсходнім схіле гары Вуглавы Машак, аднаго з самых высокіх паўднёва-ўральскіх хрыбтоў — Машак на вышыні 964 м над узроўнем мора. Спачатку Юрузань цячэ на паўночны ўсход па вузкай горнай даліне паміж хрыбтамі Машак і Кумардак, па ўрочышчы Юрузанская даліна. Далей, выйшаўшы з горнай цясніны, Юрузань цячэ паміж хрыбтамі Бакты і Зігальга. У сярэднім цячэнні Юрузань выходзіць з гор на раўніну. У ніжнім цячэнні, праразаючы тоўшчу Уфімскага плато, рака ўпадае ў заліў Паўлаўскага вадасховішча на рацэ Уфа.

Па тэрыторыі Чалябінскай вобласці Юрузань працякае праз гарады Юрузань, Трохгорны і Усць-Катаў, зноў на тэрыторыі Башкірыі працякае праз вёскі і пасёлкі і ўпадае ў Паўлаўскае вадасховішча. На Юрузані — курорт Янгантаў.

Сярэдні расход вады каля 55 м³/сек. Ледастаў звычайна з лістапада па красавік.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads