Паўла Дыбала
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́ўла Дыба́ла (ісп.: Paulo Dybala; нар. 15 лістапада 1993) — аргенцінскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Праз дзеда мае польскія карані. Вылучаецца сваёй тэхнікай, бачаннем поля і майстэрствам у выкананні штрафных удараў.
Remove ads
Кар’ера
Клубная
Пачаў кар’еру ў мясцовым клубе «Інстытута» з Кордавы, дзе дэбютаваў у 2011 годзе ва ўзросце 17 гадоў. Здольнасць да атакуючай гульні і выдатны ўдар хутка зрабілі яго адным з самых перспектыўных маладых ігракоў краіны.
У 2012 годзе Дыбала пераехаў у Італію, далучыўшыся да клуба «Палерма». Праз тры гады, у 2015 годзе, Дыбала стаў іграком італьянскага «Ювентуса», дзе правёў самыя плённыя гады кар’еры. З клубам ён пяць разоў выйграваў чэмпіянат Італіі, некалькі разоў станавіўся ўладальнікам Кубка і Суперкубка краіны, а таксама дапамог камандзе дасягнуць фінала Лігі чэмпіёнаў 2017 года.
У 2022 годзе аргенцінец пакінуў «Ювентус» і падпісаў кантракт з «Ромай».
Міжнародная
Выступае за нацыянальную зборную Аргенціны, з якой здабыў Кубак Амерыкі 2021 года і стаў чэмпіёнам свету 2022 года.
Remove ads
Дасягненні
«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі: 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2015, 2018, 2020
Аргенціна:
- Чэмпіён свету: 2022
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads