Паўлюк Ананьеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўлюк Ананьеў (1905, вёска Андрасковічы, Гарадоцкі раён - 1932, Гагра, Грузія) — беларускі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Віцебскія педагагічныя курсы (1928), пасля два гады настаўнічаў. З 1931 года вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута (крытычна-творчая секцыя).
Як пралетарскі паэт Паўлюк Ананьеў пачаў фарміравацца ў Віцебску. Першыя яго вершы апублікаваны ў «Віцебскай сялянскай газеце» ў 1926 г. З 1930 г. выступаў у рэспубліканскім перыядычным друку. У 1932 г. выйшла першая кніга вершаў П. Ананьева «Героіка дзён», якая, як і больш буйныя яго творы (паэма «Ліпнёвая радасць» і «Паэма пра вынаходніцтва»), была непрыхільна сустрэта тагачаснай крытыкай. Творы, не адзначаныя высокай паэтычнай культурай і глыбінёй мастацкай думкі, у цэлым былі вытлумачаны з вульгарна-сацыялагізатарскіх пазіцый. Замест таго, каб паказаць маладому паэту слабасць яго твораў у мастацкіх адносінах, добрасумленна сказаць аб прычынах творчых няўдач, дапамагчы раскрыцца паэтычнаму таленту, якім не быў абдзелены П. Ананьеў, крытыка літаральна закляйміла яго творчасць, як халтурную, палітыка-памылковую і ідэалагічна шкодную. Ваяўнічая крытыканская кампанія вакол твораў П. Ананьева адмоўна адбілася на маральным і фізічным стане без таго хворага паэта.
Памёр у кастрычніку 1932 года на курорце ў Гаграх[1][2].
Пакінуўшы невялікую творчую спадчыну, не пазбаўленую лірызму, у якой, наколькі дазволіў яму талент, выказаў сваё разуменне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці, вясновую радасць пераўтварэння і абнаўлення жыцця.
Remove ads
Творы
- Ананьеў, П. Героіка дзён : вершы / П. Ананьеў. — Мн., 1932.
- Ананьеў, П. Рабочы пульс : вершы / П. Ананьеў, А. Ушакоў. — Мн., 1932.
- Ананьеў, П. Мы ідзём : верш / П. Ананьеў // Віцебская сялянская газета. — 1927. — 31 ліп.
- Ананьеў, П. Трактар : апавяданне / П. Ананьеў // Заря Запада. — 1928. — 23 марта.
Зноскі
- Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads