Паўночна-Фрызскія астравы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўночна-Фрызскія астравыmap
Remove ads

Паўночна-Фрызскія астравы (ням.: Nordfriesische Inseln, дацк.: Nordfrisiske Øer, паўн.-фрыз. Nuurdfresk eilunen) — група прыбярэжных астравоў у Паўночным моры, якую аддзяляе ад мацерыка Ватавае мора. Астравы размешчаны ўздоўж узбярэжжа федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн (Германія). Нямецкія астравы з’яўляюцца часткай гістарычнага рэгіёна Паўночная Фрысландыя, а таксама часткай нацыянальнага парку Ватавае мора Шлезвіг-Гольштэйна[en].

  • Асноўныя астравы
    • Зільт (Sylt) — 99,14 км²
    • Амрум (Amrum) — 20,46 км²
    • Фёр (Föhr) — 82,82 км²
    • Пельварм (Pellworm) — 37,44 км²
  • Маленькія астравы
    • Оланд (Oland) — 2,01 км²
    • Лангенес (Langeneß) — 11,57 км²
    • Гродэ (Gröde) — 2,52 км²
    • Габель (Habel) — 0,074 км²
    • Гамбургер Галіг (Hamburger Hallig) — 1,1 км²
    • Гогэ (Hooge) — 5,78 км²
    • Нордштрандышмоар (Nordstrandischmoor) — 1,9 км²
    • Нордэроаг (Norderoog) — 0,09 км²
    • Зюдэроаг (Süderoog) — 0,62 км²
    • Зюдфаль (Südfall) — 0,56 км²
Хуткія факты Паўночна-Фрызскія астравы, Характарыстыкі ...
Thumb

Дацкія астравы Ватавага мора каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Ютландыі таксама адносяць да Паўночна-Фрызскіх астравоў, аднак фрызы на іх ніколі не пражывалі.

  • Асноўныя астравы:
    • Фанё (Fanø) — 55,78 км²
    • Ромё (Rømø) — 128,86 км²
  • Маленькія астравы:
    • Манё (Mandø) — 7,63 км²
    • Ланглі (Langli) — 0,8 км²

Часам да Паўночна-Фрызскіх астравоў адносяць Гельгаланд.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads