Ютландыя

паўвостраў From Wikipedia, the free encyclopedia

Ютландыяmap
Remove ads

Ютла́ндыя (дацк.: Jylland, ням.: Jütland: «Краіна ютаў», лац.: Cimbria, Iutia, Iutlandia) — паўвостраў у Еўропе, падзяляе Балтыйскае і Паўночнае мора. Плошча каля 40 тысяч км². Уздоўж узбярэжжа звычайны дзюны, якія часам утвараюць пясчаныя астравы, аддзеленыя ад узбярэжжа мелкаводнымі лагунамі. Усходнія берагі Ютландыі моцна парэзаныя залівамі. Складзеная пераважна вапнякамі і глінамі, якія перакрыты ледавіковымі адкладамі. Вышыня да 173 м. Рэльеф роўны, месцамі невысокія груды марэннага паходжання. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °C, ліпеня — 15 °C. Выпадае 600—800 мм ападкаў. У падставе Ютландыі пабудаваны Кільскі канал. Лес займае каля 9 % паверхні. Інтэнсіўная сельская гаспадарка. Рыбалоўства.

Хуткія факты Ютландыя, Акваторыі ...
Remove ads

Паўночны ўскраек паўвострава быў у выніку паводкі 1825 года аддзелены Лім-фіёрдам у асобны востраў, але традыцыйна працягвае разглядацца як яго частка.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads