Паўночны завулак (Мінск)
Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўночны завулак — завулак у Маскоўскім раёне Мінска. Існуе з пачатку ХХ ст. у раёне пл. Ф. Багушэвіча[1]. Жылая сядзібная забудова захавалася практычна нязменнай[2], бо ў 1990 г. было прынята рашэнне аб захаванні дамоў завулка, а ў 2007 г. комплексу драўлянай забудовы надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці[3].
Тым не менш, у 2020 г. быў знесены дом 13, будынак прамысловага прызначэння забудовы ў стылі савецкага неакласіцызму 1959 г.[4], а ў 2014-15 гг. прайшоў рэканструкцыю дом 17 забудовы 1980-82 гг. у стылі мадэрнізму[5]. Падчас будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ў 2015-2017 гг. 3 дамы былі знесены і адноўлены ў іншай частцы вуліцы, але да захавання 100-гадовай аўтэнтычнасці былі нараканні[6].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads