Паўсаній Македонскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўсаній Македонскі
Remove ads

Павсаний (грэч. Παυσανίας, лац.: Pausanias) — македонскі цар, які кіраваў ў 393 г. да н.э.

Хуткія факты Паўсаній Македонскі, Нараджэнне ...
Пад гэтым імем вядомыя і іншыя персанажы антычнасці, глядзі Паўсаній.
Remove ads

Біяграфія

Паўсаній быў сынам цара Аеропа II. Па бацьку ён належаў да роду Лінкестыдаў, якія кіравалі ўдзельна на паўночным захадзе Македоніі. Кіраваў ён усяго год, і паводле Дыядора быў забіты Амінтай II, унукам Аляксандра I, які і захапіў царскую ўладу[1].

У храналогіі кіравання македонскіх цароў Паўсанія часам ставяць пасля Амінты II на падставе блытаніны ў дынастычных табліцах Еўсевія Кесарыйскага, які складаў іх у IV стагоддзі па працам грэчаскіх гісторыкаў і, у прыватнасці, працам Дыядора. Крыніцай блытаніны з'яўляюцца частая змена македонскіх кіраўнікоў той эпохі, недастатковая інфармацыя з самой Македоніі, якая завязла ў міжусобнай барацьбе за прастол, а таксама імя Амінта, якое адначасова насілі некалькі прадстаўнікоў дынастыі Аргеадаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Дыядор. «Гістарычная бібліятэка», 14.89

Бібліяграфія

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads