Дыядор Сіцылійскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дыядор Сіцылійскі
Remove ads

Дыядор Сіцылійскі (грэч. Διόδωρος Σικελιώτης, лац.: Diodorus Siculus, каля 90 —30 гг. да н.э.) — старажытнагрэчаскі гісторык і міфаграф; родам з Агірыума на Сіцыліі.

Хуткія факты Дыядор Сіцылійскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Працы і гістарычная спадчына

Дыядор прысвяціў 30 гадоў стварэнню сваіх гістарычных зборнікаў (Bibliotheca Historia) і распачаў для гэтага шэраг падарожжаў. У 50-х гадах да н.э. ён наведаў пталамееўскі Егіпет, дзе стаў сведкам расправы натоўпу над адным рымскім грамадзянінам, які выпадкова забіў свяшчэнную ў тых краях жывёлу — кошку. Толькі праз 25 гадоў, ужо пасля смерці Дыядора, імператар Актавіян ператворыць Егіпет у рымскую правінцыю. Практычна адначасова з Дыядорам, які пісаў на грэчаскай і галоўным чынам пра грэкаў, ствараў гісторыю свайго народа рымлянін Лівій.

«Гістарычная бібліятэка» Дыядора складалася з 40 кніг, падзеленых на 3 часткі:

  • Першыя 6 кніг аглядныя, апісваюць геаграфію, культуру і гісторыю старажытных дзяржаў: Егіпта (кніга I); Месапатаміі, Індыі, Скіфіі (кніга II); Паўночнай Афрыкі (кніга III); Грэцыі і Еўропы (кніга IV—VI).
  • У наступнай частцы (кнігі VII—XVII) Дыядор выкладае гісторыю свету ад Траянскай вайны да смерці Аляксандра Вялікага.
  • Апошняя частка мае дачыненне да эпохі дыядохаў (кнігі XVIII—XX) і да гальскай вайны Юлія Цэзара (захаваліся фрагменты да XXXIII кн.), гэта значыць да падзей, сведкам якіх быў сам Дыядор.

Дыядор сабраў звесткі ад шматлікіх аўтараў, вядомы Гекатэй Мілецкі, Герадот, Геранім з Кардыі, Дзіянісій, Дурыс, Клітарх, Ктэсій, Мегасфен, Палібій, Пасідоній, Тымей з Таўраменіі[2], Феопамп, Эфар і інш. — усяго вядома 87 імёнаў старажытнагрэчаскіх аўтараў, на якіх ён спасылаецца ў сваёй працы.[3] У сваім сачыненні ён хутчэй не аналізаваў, а манатонна пералічваў паслядоўнасць падзей, устаўляючы цэлыя фрагменты арыгінальных аўтараў. Але «Гістарычная бібліятэка» не з’яўляецца сачыненнем кампілятыўнага характару. Падчас вывучэння прац Дыядора было даказана, што ў большасці выпадкаў атрыманы з арыгінальных крыніц матэрыял падвяргаўся літаратурнай апрацоўцы.

Дыядор з’яўляецца адзінай крыніцай звестак пра працяглыя гістарычныя перыяды і служыць добрым дадаткам да перыядаў, асветленых іншымі аўтарамі. Эпоха дыядохаў у яго адлюстравана найбольш дакладна, як і гісторыя Старажытнай Грэцыі пасля персідскіх войн да Пелапанескай вайны. Дыядор дапушчае памылкі ў рымскай храналогіі, што не дзіўна для чалавека, для якога лацінская не была роднай мовай.

Remove ads

Публікацыі

Thumb
Bibliotheca historica, 1746

Тэксты

«Гісторыя» Дыядора захавалася часткова, цалкам дашлі да нашага часу кнігі I—V і з XI па XX, а таксама фрагментарна кнігі IX і X. Апошні поўны збор сачыненняў знік, калі туркі разрабавалі візантыйскі Канстанцінопаль у 1453 годзе. Астатнія кнігі вядомы па фрагментах, якія цытавалі ў сваіх працах візантыйскія аўтары. Еўропа адкрыла для сябе Дыядора ў сярэдзіне XVI стагоддзя, калі яго кнігі (на мове арыгінала) былі надрукаваны ў Швейцарыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Строгецкий В. М. Диодор Сицилийский и его «Историческая библиотека» в оценке историогра-фии. // ВДИ, 1983, № 4, с. 177—178.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads