Паўстанне Цёкёлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўстанне Цёкёлі
Remove ads

Паўста́нне Цёкёлі — адно з венгерскіх паўстанняў куруцаў, якое мела месца ў 16781686 гадах падчас змагання венграў з дамінаваннем Габсбургаў.

Хуткія факты Паўстанне Цёкёлі, Дата ...
Remove ads

Ход паўстання

Агульныя хваляванні сялян прывялі ў 1678 годзе да выбуху антыімператарскага паўстання, на чале якога стаў Эмерык Цёкёлі, малады венгерскі шляхціц з Кежмарка. У жніўні 1678 паўстанцы занялі ўсходнюю Славакію, перайшлі ў шахцёрскі рэгіён і ў Верхнюю Нітру, пасля чаго была абвешчана незалежна ад Сяміграддзя дзяржава са сталіцай у Кошыцах.

Пад ціскам поспехаў куруцкага паўстання імператар Леапольд I склікаў у Шопране сойм (1681), на якім змяніў венгерскую канстытуцыю, атрымаўшы яшчэ большую ўладу. Пастановы сойму датычна веравызнання не задаволілі Эмерыка Цёкёлі, які зноў распачаў узброенае змаганне. У 1682 князь абвясціў сябе каралём «Верхняй Венгрыі» і прызнаў вяршэнства Турцыі, з якой склаў саюз супраць імперыі.

Падчас выправы асманаў на Вену Цёкёлі пашырыў свае ўладанні на ўсходзе амаль на ўсю тэрыторыю сучаснай Славакіі, аднак параза туркаў пад Венай у 1683 азначала хуткі канец яго ўлады. У 1685 годзе ў выніку здрады туркі арыштавалі Імрэ Цёкёлі, з-за чаго на бок імператара перайшлі 17 000 куруцаў. Пасля вызвалення князь Цёкёлі не быў здольны пачаць новае змаганне, і ўвесь край занялі Габсбургі.

Remove ads

Літаратура

  • Zygmunt Ryniewicz: Leksykon bitew świata, Wyd. Almapress. Warszawa 2004.
  • Zbigniew Wójcik, Historia powszechna XVI—XVII wieku, Państwowe Wydawnictwo Naukowe, Warszawa 1968, str. 460

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads