Паўстынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўсты́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Паўстынь.
Утвораны 29 мая 1969 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Паўстынь у складзе 5 населеных пунктаў (вёскі Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак), якія ўваходзілі ў склад Казловіцкага сельсавета[1]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Казловіцкага сельсавета[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 840 чалавек[3], з іх 94,9 % — беларусы, 3,3 % — рускія[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак.
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 мая 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads