Педру Алварыш Кабрал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Педру Алварыш Кабрал (1467 ці 1468, Бельмонтэ — каля 1520, Сантарэн) — партугальскі мараплавец, якому належыць адкрыццё Бразіліі.
Remove ads
Адкрыццё Бразіліі
Паходзіў са шляхетнай партугальскай сям’і. Пасля ўдалага вяртання Васка да Гама быў пасланы ў Індыю каралём Мануэлам I у якасці адмірала 2-га партугальскага флоту, які складаўся з 13 караблёў і 1200 чалавек экіпажа.
Адплыў 9 сакавіка 1500 года з Лісабона, але, каб пазбегнуць зацішша на афрыканскім беразе, узяў больш заходні кірунак і праз месяц апынуўся ля берага Паўднёвай Амерыкі, цяпер бразільскага. 24 красавіка ён высадзіўся і назваў берагавую паласу Terra da Vera Cruz, абвясціўшы яе валоданнем Партугаліі.
Усведамляючы значэнне зробленага ім адкрыцця, Кабрал накіраваў у Лісабон аднаго з капітанаў, Гаспара дэ Лемуша, са знакамітым пасланнем каралю, якое напісаў яго сакратар Перу Ваш дэ Камін’я. Праз некалькі месяцаў кароль адправіў у Вера-Круш 3 каравелы пад камандаваннем адмірала Куэлью. Кабрал між тым аднавіў плаванне ў Індыю.
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Pedro ?lvares Cabral // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- varios autores Pedro Álvarez Cabral // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads