Сантарэн (Партугалія)

горад у Партугаліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сантарэн (Партугалія)map
Remove ads

Сантарэн (парт.: Santarém; [sɐ̃tɐˈɾɐ̃ĩ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнай акругі і муніцыпалітэта, цэнтр гістарычнай правінцыі Рыбатэжу. Колькасць насельніцтва — 28,9 тыс. жыхароў (горад), 63,6 тыс.жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у эканоміка-статыстычны рэгіён Алентэжу і субрэгіён Лезырыя-ду-Тэжу. Па старым адміністрацыйным дзяленні ўваходзіў у правінцыю Рыбатэжу. Горад названы ў гонар святой Ірыны Тамарскай, якая з'яўляецца заступніцай горада.

Thumb
Царква Граса
Thumb
Вуліцы города
Thumb
Мост праз раку Тэжу
Thumb
Вежа Кабасаш
Хуткія факты Сантарэн, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Горад размешчаны на правым беразе Тэжу, за 65 км на паўночны ўсход ад Лісабона.

Муніцыпалітэт мяжуе:

на поўначы — муніцыпалітэты Порту-дэ-Мош, Алканена, Торэш-Новаш
на ўсходзе — муніцыпалітэты Галеган, Шамушка
на паўднёвым усходзе — муніцыпалітэты Алпіярса, Алмейрын
на поўдні — муніцыпалітэт Карташоў
на паўднёвым захадзе — муніцыпалітэт Азамбужа
на захадзе — муніцыпалітэт Рыу-Маёр
Remove ads

Гісторыя

Горад заснаваны ў 1095 годзе.

Старажытнае паселішча на месцы сучаснага Сантарэна існавала ўжо ў VIII стагоддзі да н.э. У 138 годзе да н.э. тэрыторыя была захоплена рымлянамі, і горад атрымаў назву Scalabis. У перыяд рымскага панавання Scalabis быў адным з найважнейшых адміністрацыйных цэнтраў правінцыі Лузітанію. Пасля заваёвы аланамі і вандаламі назва горада было зменена на Santa Iria або Santa Irene (святая Ірына), ад якога і паходзіць сучасная партугальская назва. У 715 годзе горад быў захоплены маўрамі. Вернуты пад юрысдыкцыю партугальскага караля Дона Афонсу Энрыкеша ў 1147. Горад іграў важную ролю ў сярэднявечнай Партугаліі. Тут праходзілі картэсы. Кароль Фернанду I (1345—1383) быў пахаваны тут у францысканскім манастыры. Горад сур'ёзна пацярпеў у выніку землетрасення ў 1755. Сучасны Сантарэн атрымаў статус горада ў 1868. У пачатку XIX стагоддзя быў захоплены і разрабаваны войскамі Напалеона.

Remove ads

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads