Пеканбару

горад у Інданезіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пеканбаруmap
Remove ads

Пеканбару (індан.: Pekanbaru) — горад у Інданезіі на востраве Суматра. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Рыау(індан.: Propinsi Riau).

Хуткія факты Пеканбару, Краіна ...

Тэрыторыя горада выдзелена ў самастойную адміністрацыйную адзінку — муніцыпалітэт (кота). Насельніцтва, паводле вынікаў агульнанацыянальнага перапісу 2010 года, складае 897768 чалавек. Плошча станам на 2010 год — 632,26 км².

Размешчаны ў цэнтральнай частцы вострава Суматра на адлегласці каля 120 км ад узбярэжжа Малакскага праліва і каля 200 км ад узбярэжжа Індыйскага акіяна. Стаіць на абодвух берагах ракі Сіяк (індан.: Sungai Siak).

Нацыянальны склад насельніцтва вельмі разнастайны. Найбольш шматлікія прадстаўнікі народнасцей мінангкабау, малайцаў, яванцаў, батакаў. Пераважнае веравызнанне гараджан — іслам суніцкага толку.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads