Пекштэ

баярын літоўскі, намеснік троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пекштэ або Пекшціс, у хрышчэнні Станіслаў (1-я палова XIV ст. — пасля 25 мая 1391) — літоўскі баярын, прыбліжаны вялікага князя Кейстута. Намеснік троцкі (зг. 1377).

Хуткія факты Пекштэ, Нараджэнне ...

Упершыню згаданы Германам Вартбергам пад сакавіком 1377 года, як удзельнік нападу Кейстута і Альгердавічаў на Курляндыю. Паводле Вартберга, вяльможа (satrapa) Пекштэ (Pexte), намеснік (advocatus) князя Кейстута ў Троках, які вызначыўся жорсткасцю да палонных хрысціян, сам трапіў тады ў палон. Вартберг не паведамляе пра лёс Пекштэ, але, імаверна, яго выкупілі ці абмянялі, або ён уцёк з палону.[1]

Паміж 1387—1394 гадамі Пекштэ з сынам Судзімонтам (Pextis et filij eius Sudimunt) выступіў сярод паручнікаў за баярына Братошу Кайлутавіча. Пекштэ з сынам згаданы пасля князёў Міхаіла Яўнутавіча, Альгімонта, Аляксандра Патрыкеевіча і баярына Мінігайлы з братам Сурвілам, і перад працяглым спісам іншых князёў і баяр, непасрэдна перад Гаштольдам і Кірдзеем.[2]

Выступае без тытулаў як Станіслаў іначай Пекшціс (Stanislao alias Pebschtis, у іншых копіях дакумента Peksethis і Pelesztis) сярод сведак граматы, выданай каралём Уладзіславам Ягайлам 25 мая 1391 года ў Лідзе на наданне Стрэшынскай воласці Віленскаму кафедральнаму сабору. Публікатары граматы ў Кодэксе дыпламатычным Віленскай кафедры і дыяцэзіі сумняваліся ў яе сапраўднасці, бо, сярод іншага, не маглі пацвердзіць сапраўднасць асобы менавіта Станіслава іначай Пекшціса. На думку Алега Ліцкевіча, якраз у сапраўднасці Пэкштэ няма сумневаў.[3]

Пра ўладанні Пекштэ нічога не вядома.

Меў сына Судзімонта і невядомую імем дачку[d] — першую жонку Вітаўта Кейстутавіча.[4]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads