Вітаўтава

першая жонка князя Вітаўта Кейстутавіча, сястра баярына Судзімонта From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вітаўтава — невядома імем першая жонка князя Вітаўта.

Хуткія факты Вітаўтава, Бацька ...

На думку Алега Ліцкевіча, яе тычыцца пазнейшая прыпіска: «Се есть прелесть поганъская, и в нашои Литве то ся водило злое дело и до Витовта, бо Витовтову жону во Иряколе сожгли по смерти и потом почали переставати жечися» на полі аркуша 27 адв. каля «Слово 18. Скажем поганъскыя прелести быти сицево и в Литве нашей»[1] у віленскім спісе (1-й паловы XVI ст.[2]) так званага Іўдзейскага хранографа (2-й паловы XIII ст.), які раней захоўваўся ў бібліятэцы Супрасльскага манастыра.

На думку Ліцкевіча, гэта не магла быць княгіня Ганна, жонка Вітаўта з мяжы 1360-1370-х гадоў, якая памерла апантанай каталічкай у 1418 годзе.[1] Пагатоў гэта не магла быць наступная жонка Вітаўта, пляменніца княгіні Ганны — Ульяна Гальшанская.[3] На думку даследчыка, яго гіпотэза, хоць грунтуецца на позняй крыніцы, пакуль адзіная несупярэчліва ўзгадняе звесткі надзейных крыніц пра ўсіх «шваргаў» (сваякоў праз жонку) Вітаўта — друцкага князя Льва, князя Івана Альгімонтавіча і баярына Судзімонта[4]. Ліцкевіч не згадаў яшчэ аднаго «швагра» — смаленскага князя Васіля[5], якога таксама ахоплівае яго гіпотэза.

У астатнім Ліцкевіч пагаджаецца з аргументацыяй Ігнаса Янінаса, што першая жонка Вітаўта была сястрой баярына Судзімонта.[6] Відавочна, паходзіла яна з язычніцкага балцкага роду, памерла маладой неўзабаве па шлюбе і спалена ў Айраголе.[1]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads