Пелагскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пелагскія астравы (італ.: Isole Pelagie) — самы паўднёвы архіпелаг Італіі, які знаходзіцца паміж Мальтай і Тунісам.

Архіпелаг складаецца з трох вулканічных астравоў: Лампедуза, Ліноза і незаселенага Лампіёнэ. Геаграфічна архіпелаг адносяць да Афрыкі. Найвышэйшы пункт — 186 м над узроўнем мора (Монтэ-Вулкана). Плошча астравоў — 25,5 км².
Насельніцтва астравоў — каля 6 тыс. чалавек (2004). Адміністрацыйна Пелагскія астравы з’яўляюцца камунай у складзе сіцылійскай правінцыі Агрыджэнта.
Спрыяльны клімат і ўнікальная марская фаўна (мальтыйска-пелагская) прыцягваюць турыстаў, аднак з-за блізкасці да Афрыкі (да Туніса крыху больш за 100 км) астравы маюць праблемы з нелегальнымі эмігрантамі, якія накіроўваюцца ў Еўропу.
Remove ads
Спасылкі
- Isole Pelagie(недаступная спасылка)
- Pelagie Islands — My Guide Sicily
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads