Пеле Заваёўнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Пе́ле Заваё́ўнік» (дацк.: Pelle Erobreren, шведск.: Pelle erövraren) — дацка-шведскі драматычны фільм Біле Аўгуста, які выйшаў на экраны ў 1987 годзе[14]. Экранізацыя аднайменнага рамана Марціна Андэрсена-Нексё. Галоўныя ролі выканалі Пеле Венегар і Макс фон Сюдаў.

Хуткія факты Пеле Заваёўнік, Жанры ...

Прэм’ера карціны адбылася 13 снежня 1987 года ў Даніі[15]. У маі 1988 года фільм быў паказаны ў межах конкурснай праграмы 41-га Канскага кінафестывалю, дзе быў удастоена галоўнай узнагароды — Залатой пальмавай галіны[16]. Апроч таго фільм атрымаў больш за 20 кінематаграфічных узнагарод, сярод якіх «Залаты глобус» і «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове[16].

У 2006 годзе фільм «Пеле Заваёўнік» стаў адным з дванаццаці фільмаў, што былі ўключаны ў Дацкі культурны канон — пералік твораў мастацтва, прызнаных найважнейшай часткай дацкай культурнай спадчыны[17].

Remove ads

Сюжэт

Дзеянне фільма адбываецца на дацкай ферме на востраве Борнхальм ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Ласэ, пажылы ўдавец-фермер, разам з сынам Пеле на эмігранцкім судне пакідаюць абяднелыя паўднёвыя раёны Швецыі і адпраўляюцца на дацкі востраў Борнхальм, пра які яны марылі, як пра Зямлю Абяцаную. На Борнхальме Ласэ ўладкаваўся на самую нізкааплатную працу на ферме. Пеле на працягу двух гадоў пастаянна падвяргаецца знявагам і прыніжэнням, як замежнік. Аднак, сталеючы, ён не адчайваецца і спадзяецца дасягнуць лепшага жыцця, пра якое марыў з бацькам яшчэ ў Швецыі.

Remove ads

Акцёрскі склад

  • Пеле ВенегарПеле
  • Макс фон СюдаўЛасэ
  • Эрык Поскекіраўнік
  • Б’ёрн ГранатЭрык
  • Астрыд Вілаўмеспадарыня Конгструп
  • Аксель Стробюспадар Конгструп
  • Труэлс АсмусенРуд
  • Крысціна ТорнквістАнна
  • Карэн Вегенерспадарыня Ольсен
  • Софі Гробёльспадарыня Сіне

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads