Залатая пальмавая галіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Залата́я па́льмавая галі́на» (фр.: Palme d'Or) — галоўная ўзнагарода Канскага кінафестывалю. З’яўляецца адной з найбольш прэстыжных узнагарод у сферы кіно[1].
Сваю сучасную назву атрымала ў 1955 годзе. З 1946 па 1954 год найвышэйшай узнагародай фестывалю было «Гран-пры» (фр.: Grand Prix — вялікі прыз)[1].
За ўсю гісторыю кінафестывалю ніводзен кінарэжысёр не атрымліваў гэтую ўзнагароду тройчы. Дзвюма «Залатымі пальмавымі галінамі» былі ўзнагароджаны Фрэнсіс Форд Копала (1974, 1979), Сёхэй Імамура (1983, 1997), Эмір Кустурыца (1985, 1995), Біле Аўгуст (1988, 1992), браты Жан-П’ер і Люк Дардэны (1999, 2005), Міхаэль Ханэке (2009, 2012), Кен Лоўч (2006, 2016), Рубен Эстлунд (2017, 2022)[2].
Remove ads
Гісторыя
Да 1954 года ўключна ў якасці галоўнай узнагароды Канскага кінафестывалю ўручалася «Гран-пры». Матэрыяльна прыз уяўляў сабой твор якога-небудзь сучаснага мастака моды (кожны год прыз быў новы). У 1954 годзе рада дырэктараў фэстывалю прыняла рашэнне ўвесці адмысловы прыз. Было запрошана некалькі ювеліраў для стварэння прыза ў выглядзе пальмавай галіны (пальмавая галіна выяўлена на гербе Кан); пераможцам стала Люсьен Лазон.
З 1964 па 1974 год з-за праблем з аўтарскім правам на прыз часова было адноўлена ўручэнне «Гран-пры» ў якасці галоўнай узнагароды. З 1975 года ўручаецца новы прыз, які таксама выкананы ў выглядзе пальмавай галіны. Спачатку ён знаходзіўся ў чырвоным саф’янавым футляры; у 1984 годзе быў змешчаны на пірамідальны пастамент; у 1992 годзе – на пастамент у выглядзе аграненага хрусталю. З 1997 года галіна змяшчаецца ў футляр з сіняга саф’яну разам з суцэльным кавалкам аграненага хрусталю (з 2022 года — ружовага кварца). Сама галіна выканана з 24-каратнага золата масай 118 грам.
Remove ads
Лаўрэаты
Remove ads
Шматразовыя лаўрэаты
За ўсю гісторыю кінафестывалю ніводзен рэжысёр не ўдастайваўся «Залатой пальмавай галіны» тройчы. Два разы ўзнагароду атрымлівалі наступныя рэжысёры:
- Альф Шоберг (1946, 1951)
- Фрэнсіс Форд Копала (1974, 1979)
- Біле Аўгуст (1988, 1992)
- Эмір Кустурыца (1985, 1995)
- Сёхэй Імамура (1983, 1997)
- Жан-П’ер і Люк Дардэны (1999, 2005)
- Міхаэль Ханэке (2009, 2012)
- Кен Лоўч (2006, 2016)
- Рубен Эстлунд (2017, 2022)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads