Пемба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пе́мба (суахілі: Pemba) — каралавы востраў ва Усходняй Афрыцы, паміж 4°50' і 5°30' паўднёвай шыраты, за 50 км на поўнач ад Занзібара. Належыць Танзаніі, куды ўвайшла ў 1964 годзе разам з Занзібарам.

Даўжыня 75 км, шырыня 10 км, плошча 984 км². Вышыня да 99 м. Адасабляецца ад мацерыка пралівам Пемба. Клімат мусонны. Пераважае хмызняковая расліннасць. Вырошчваюцца гваздзіковае дрэва, какосавая пальма. Галоўныя гарады — Чакэ-Чакэ і Ветэ.
Remove ads
Літаратура
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 289. — 671 с. с илл. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 264. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads