Remove ads

Пералеска, Пячоначніца, Пралеска[1] (Hepatica) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лопасцевае (нагадвае печань, адсюль другая назва), скурыстае, доўгачаранковае. Кветкі адзіночныя, правільныя, сінявата-ліловыя або белыя. Плод — шматарэшак. Лекавыя, дэкаратыўныя расліны.

Арэал

Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і на ўсходзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі 1 від — пералеска высакародная (Hepatica nobilis). Трапляецца ў лясах, на палянах, узлесках. Вырошчваюць як дэкаратыўныя расліны пералеску высакародную (Hepatica nobilis).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads