Пераростаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пераро́стаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Перарост.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Новажыццёўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 26 чэрвеня 1969 года скасавана вёска Калініна (злілася з пасёлкам Лебядзёўка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пераростаўскага сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 7 чэрвеня 1979 года скасаваны пасёлак Табоцкі[3], 28 сакавіка 2008 года — пасёлак Беразнякі[4], 29 верасня 2011 года — вёска Хутар (увайшла ў склад аграгарадка Перарост)[5]. 28 сакавіка 2023 года ў склад сельсавета з Церахоўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (аграгарадок Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 829 чалавек[7], з іх 89,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,6 % — армяне, 1,4 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 675 чалавек[9].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads