Перастрэлка ў Баньска

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Перастрэлка ў Баньска — узброены напад сербскіх баевікоў на косаўскую паліцыю, які адбыўся ў вёсцы Баньска (Поўначае Косава). Часткова прызнаная Рэспубліка Косава і Еўрасаюз кваліфікавалі падзеі як тэракт[3][4].

Хуткія факты Перастрэлка ў Баньска, Дата ...
Remove ads

Сітуацыя

Інцыдэнт адбыўся ва ўмовах росту напружанасці ў рэгіёне. Пасля рашэння прэм’ер-міністра Альбіны Курці заблакіраваць усе сербскія нумарныя знакі з літарамі KM (Косаўская Мітравіца) у Рэспубліцы Косава, спаслаўшыся на канстытуцыйныя праблемы[5], косаўскія сербы, якія працавалі ў дзяржаўным сектары, у тым ліку мэры чатырох паўночных муніцыпалітэтаў, падалі ў адстаўку ў знак пратэсту[6].

У лістападзе 2022 года прэзідэнт В’ёса Асмані прызначыла выбары новых мэраў на 18 снежня[7] Аднак пасля таго, як у рэгіёне пачаліся новыя сутыкненні, Асмані адклала абранне мэраў да красавіка 2023 года. Гэтае рашэнне падтрымалі краіны ЕС[8].

За некалькі дзён да перанесеных выбараў галоўная палітычная партыя поўначы, «Сербскі спіс», заклікала супляменнікаў арганізаваць байкот[9]. З-за гэтага ўсе чатыры новаабраныя мэры апынуліся з албанскіх партый[10]. У адказ сербы разгарнулі акцыі пратэсту перад муніцыпальнымі будынкамі. Паміж замежнымі вайскоўцамі KFOR і дэманстрантамі адбыліся сутычкі[11].

Remove ads

Перастрэлка

У ноч з 23 па 24 верасня 2023 года на мосце на ўездзе ў вёску Баньска з’явіліся два грузавікі без нумароў, перакрыўшы дарогу. Паведамленне аб блакаванні паступіла ў паліцыю. Каля 2:30 ночы на месца здарэння прыбылі тры паліцэйскія атрады. На праваахоўнікаў з розных бакоў напала ўзброеная група з каля 30 чалавек[12]. Першую атаку касаварам удалося адбіць[13][14]. Трое косаўскіх паліцыянтаў былі параненыя і дастаўлены ў абласны шпіталь у Мітравіцы, але адзін з іх памёр па прыбыцці[13][15][16].

Пасля група ўзброеных людзей увайшла ў кляштар[17] і забарыкадавалася. У гэты момант нападу тут знаходзіліся паломнікі з Нові-Сада[18]. Як паведаміла Епархія Рашкі і Прызрэн Сербскай праваслаўнай царквы, якая кіравала манастыром, мужчыны ў масках прарваліся праз замкнёныя вароты і штурмавалі комплекс на бронемашыне[19][20]. Будынак неадкладна акрыжылі сілавікі. У 17:27 спецназ штурмам узяў манастыр[21].

Улады Косава арыштавалі двух узброеных людзей і яшчэ чатырох сербаў, у якіх побач з месцам здарэння было знойдзена абсталяванне сувязі. Іх абвінавацілі ў тэрарызме. Сілавікі таксама канфіскавалі транспартныя сродкі і рыштунак зламыснікаў[22]. Сярод знойдзеных прадметаў былі ракетныя ўстаноўкі, адзін цяжкі браніраваны аўтамабіль, 24 аўтамабілі, два матацыклы 4×4, 150 адзінак выбуховых рэчываў, тры беспілотніка, 30 аўтаматаў АК-47, шэсць кулямётаў, 29 мінамётаў і больш за 100 адзінак ваеннай формы[23].

У дзяржаўных СМІ нападнікаў назвалі «ўзброенымі людзьмі» і «сербскімі баевікамі»[24][25]. Пракурор Наім Абазі пацвердзіў, што арыштаваныя баевікі з’яўляюцца грамадзянамі Сербіі[26]. Шэсць узброеных людзей збеглі з Косава і праходзілі лячэнне ў бальніцы Нові-Пазара. Касавары запатрабавалі экстрадыцыі[23].

Remove ads

Ахвяры

З боку касавараў сербскія баевікі забілі сяржанта паліцыі Афрыма Буняку. Паліцыянт пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Героя Косава[27][28]. Чацвёра сербскіх баевікоў загінулі[29][30][31]. Адзін з забітых нападнікаў быў ідэнтыфікаваны як Боян Міхайлавіч, былы целаахоўнік сербскага міністра па справах Косава Аляксандра Вуліна[32].

Наступствы

Косаўскія ўлады заявілі аб датычнасці да групы баевікоў Мілана Радойчыча, аднаго з кіраўнікоў Сербскага спісу[33], і ўладаў суседняй Сербіі[34]. 29 верасня палітык узяў на сябе адказнасць за напад, заявіўшы праз адваката, што атака арганізавана без ведама сербскіх уладаў або Сербскага спісу, які ён пакінуў[35]. Тым часам сербскі лідар Аляксандр Вучыч асудзіў напад, дадаўшы, што атака была справакаваная палітыкай косаўскіх уладаў[36][37].

30 верасня ўрад Злучаных Штатаў паведаміў пра незвычайна вялікую прысутнасць сербскіх узброеных сіл уздоўж мяжы Косава[38].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads