Ператуць

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ператуць
Remove ads

Перату́ць — рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уса (басейн Нёмана).

Хуткія факты Ператуць, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 44 км, з іх 36 км на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Плошча вадазбору 344 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Сярэдні расход вады 2,2 м³/с.

Выток ракі знаходзіцца за 1,4 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Лучыцы Дзяржынскага раёна[2]. Упадае ва Усу каля вёскі Кухцічы Уздзенскага раёна. Вадазбор на паўднёвых схілах Мінскага ўзвышша. Даліна ракі пераважна невыразная, месцамі трапецападобная. Пойма роўная, месцамі парослая хмызняком. Рэчышча шырынёй 8—15 м. Берагі пясчана-тарфяністыя, вышынёй да 1 м. У сярэднім цячэнні берагі ракі зліваюцца са схіламі даліны. Прытокі: Самацеч, Карачунка, Не́цечка (Нецеч)[3], ручай без назвы (злева), Сініцкая, Еленка (справа)[2].

Каля ракі вёскі Касілавічы, Воўка, Новая Рудзіца, Касілавічы, Клыпаўшчына, Мікулічы, Рудня, Чурылы, Клачкі, Гарадзішча, Гарбузы, Логавішча, пасёлак Клачкі, пасёлак Энергетыкаў, аграгарадок Негарэлае (Дзяржынскі раён), вёска Лісаўшчына (Уздзенскі раён).

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз. — С. 16.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads