Пермакультура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пермакульту́ра (ад англ.: permaculture, permanent agriculture «сталая сельская гаспадарка») — падыход да сельскагаспадарчай дзейнасці, заснаваны на выкарыстанні механізмаў прыродных экасістэм. Прыхільнікі пермакультуры вызначаюцьт яе як інавацыйную аснову для стварэння ўстойлівага ладу жыцця і практычны метад распрацоўкі экалагічна гарманічных, эфектыўных і прадукцыйных сістэм, якімі можна карыстацца ў розных умовах.

Remove ads
Гісторыя
Упершыню назву «сталая сельская гаспадарка» ўжыў у 1929 г.[1] амерыканскі географ Джозеф Расэл Сміт (1874—1966 гг.), які прапаноўваў ствараць падлесак пры вырошчванні арэхавых дрэў, падобна таму як гэта адбываецца ў прыродзе. Сучаснае вызначэнне тэрміна пермакультура было ўжыта і патлумачана тасманійскімі навукоўцамі Білам Молісанам і Дэвідам Холмгрэнам у 1978—1979 гг. у кнігах «Пермакультура I»[2] і «Пермакультура II»[3]. У 1978 г. у Тасманіі быў створаны даследчы цэнтр для эксперыментальнага выпрабавання вынесеных імі прапаноў. Пазней Б. Молісан заснаваў 2 інстытуты, адзін з якіх працуе ў ЗША, і да канца свайго жыцця прачытаў лекцыі ў болей чым 80 краінах свету.
Remove ads
Тэорыя
Тэорыя пермакультуры накіравана на стварэнне штучных экалагічных сістэм на аснове наяўных рэсурсаў, пры гэтым дадзеныя сістэмы павінны прыносіць карысць для іх стваральнікаў (эканамічную, эстэтычную, пазнавальную і інш.). Тэорыя абапіраецца на веды аб наяўнасці гарызантальных ярусаў і геаграфічных зон у функцыянаванні адзінай сістэмы, груп раслін і іншых жывых арганізмаў, што аказваюць узаемны станоўчы ўплыў. Чалавек таксама можа разглядацца як частка створанай экасістэмы, паколькі ён праектуе яе і аказвае непасрэдны ўплыў. На практыцы ў пермакультуры ўжываюцца розныя вядомыя прыёмы агратэхнікі і ландшафтнай экалогіі: мульчыраванне, стварэнне цёплых град, штучных геалагічных утварэнняў, збор дажджавой вады і г. д. Выкарыстанне тых ці іншых прыёмаў залежыць ад канкрэтнага выпадку і пастаўленай задачы.
Remove ads
Прынцыпы пермакультуры
Асноўныя прынцыпы творчага дызайна і этыкі пермакультуры былі распрацаваны і апублікаваны Дэвідам Холмгрэнам у 2002 г.[5]:
- Назіранне і ўзаемадзеянне: траціць час для зносін з прыродай, каб запазычаць у яе рашэнні і ўжыць іх у пэўнай сітуацыі
- Атрыманне і захоўванне энергіі: павышэнне эфектыўнасці вонкавых рэсурсаў (святла, вады, цяплыні і інш.) праз іх выкарыстанне ў найбольш спрыяльных для гэтага ўмовах
- Атрыманне вынікаў (усе дзеянні павінны прыносіць канкрэтныя вынікі)
- Ужыванне самарэгуляцыі і зваротнай сувязі (створаныя штучныя экасістэмы павінны самарэгулявацца, знешняе рэгуляванне не павінна парушаць экалогію)
- Выкарыстанне і разуменне каштоўнасці ўзнаўляемых рэсурсаў
- Мінімізацыя або адсутнасць адыходаў
- Праектаванне ад шаблонаў да дэталяў (паступовае праектаванне асобных элементаў і ўнясенне змен)
- Інтэграванне замест падзелу. Стварэнне адзінай экасістэмы патрабуе сумяшчэння розных культур або прынцыпаў іх апрацоўкі. Традыцыйны падзел на сад і агарод ці надзелы для пэўных культур парушаюць іх узаемасувязь, якая павінна прывесці да фарміравання пладавітай сістэмы
- Выкарыстанне малых і марудных рашэнняў. Пры стварэнні малых штучных экасістэм трэба абапірацца на наяўныя рэсурсы, каб пры магчымасці пашыраць іх
- Апора на разнастайнасць для захавання экасістэмы ў неспрыяльных умовах
- Каштоўнасць межаў і ўскраін, паколькі там адбываюцца найбольш цікавыя працэсы для далейшага развіцця
- Творчыя выкарыстанне наяўнага і рэакцыя на змены
Гл. таксама
Зноскі
- Smith, R. Tree Crops: A Permanent Agriculture. — New York: Harcourt, Brace, 1929
- Mollison, B. Permaculture 1: a perennial agricultural system for human settlements / Bill (B.C.) Mollison and David Holmgren. — Ealing: Transworld Publishers, 1978
- Mollison, B. Permaculture Two: Practical Design for Town and Country in Permanent Agriculture / Bill Mollison. — Stanley: Tagari Publications, 1979
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads