Першародны грэх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Першародны грэх — хрысціянскі багаслоўскі тэрмін, які азначае першы грэх. У фармальным разуменні грэх заключаецца ў непаслушэнства Божай волі, парушэнні забароны «ад дрэва пазнання дабра і зла не еж з яго».
З’яўленне тэрміна
Тэрмін «першародны грэх» (лац. Peccatum originale або vitium originis) быў прапанаваны Блажэнным Аўгустынам (354—430) у 396 годзе ў трактаце «Аб розных пытаннях да Сімпліціяну» і да цяперашняга часу паўсюдна прыняты хрысціянствам[1]
Тлумачэнне
Паводле Бібліі, Адам і Ева, спакушаныя д’яблам, паспыталі ад забароненага плёну па сваёй волі. Наступствамі парушэння забароны сталі выгнанне з раю, страта доступу да дрэва жыцця і смерць.
Сутнасць першароднага граху заключаецца ў непаслушэнстве Божай волі.
Сэнс забароны на плён Дрэва спазнання і просты, і парадаксальны. Знаходзячыся ў раі, акружаныя любоўю Бога і багаццем, Адам і Ева маглі адзіным чынам сцвярджаць сваю любоў да Бога: прытрымлівацца адзінай накладзенай на іх забароне.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads