Першая кніга Макавеяў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Першая кніга Макавеяў у праваслаўі і каталіцтве ўваходзіць у склад Старога Запавету, але яе няма ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і Старым Запавеце ў пратэстантызме[1]. У Рускай праваслаўнай царкве і каталіцызме кнігу адносяць да другакананічных, у іўдаізме і пратэстантызме — да апокрыфаў.
Напісана на мяжы 2—1 ст. да н.э. на яўрэйскай мове, але захавалася толькі ў грэчаскім перакладзе. У ёй пасля кароткіх заўваг пра заваяванні Аляксандра Македонскага і апісання страшнага ганення сірыйскага цара Антыёха IV на яўрэяў і іх рэлігію далей паведамляецца пра паўстанні іўдзейскага свяшчэнніка Матафі ў абарону сваёй веры і бацькаўшчыны, а потым апісваюцца подзвігі яго сыноў Іуды, Іанафана і Сімона Макавеяў. Аўтар кнігі быў выразнікам інтарэсаў найбольш агрэсіўнай групы іўдзейскай знаці, якая падтрымлівала заваёўніцкую палітыку Макавеяў.[2]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads