Першаісная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першаі́сная[1] функцыі f(x) − такая функцыя F(x), вытворная якой для ўсіх x з пэўнага прамежку роўная дадзенай функцыі f(x), гэта значыць, што на ўсім прамежку праўдзіцца роўнасць

Хуткія факты Першаісная, Формула, якая апісвае закон або тэарэму ...

Сукупнасць усіх першаісных функцыі f(x) на прамежку (a,b) называецца нявы́значаным інтэгра́лам[1] і пазначаецца сімвалам

Працэс знаходжання першаіснай называецца інтэграва́ннем.

Remove ads

Уласцівасці нявызначанага інтэграла

  • Калі F(x) − першаісная функцыі f(x) на прамежку (a,b), то ўсякая першаісная функцыі f(x) на гэтым прамежку ма́е выгляд F(x) + C, дзе C — адвольная сталая[2].

Сувязь з дыферэнцыялам і вытворнай

  • Сувязь першаіснай з дыферэнцыялам

Лінейнасць нявызначанага інтэграла

  • Няхай a ≠ 0 ёсць ненулявою сталаю, тады
  • Нявызначаны інтэграл сумы роўны суме нявызначаных інтэгралаў:

Сувязь з інтэгралам Рымана

  • Выраз першаіснай праз інтэграл Рымана. Няхай f(x) непарыўная на прамежку [a , b]. Тады інтэграл Рымана са зменнаю верхняю мяжой

ёсць першаіснаю функцыі f(x) на прамежку [a , b] [2].

  • Формула Ньютана-Лейбніца. Няхай F(x) ёсць першаіснаю функцыі f(x) на прамежку [a , b], тады праўдзіцца роўнасць

называная формулай Ньютана-Лейбніца.

Remove ads

Асноўныя метады інтэгравання

Лінейныя пераўтварэнні

  • Метад раскладання. Калі
    то

Метад падстаноўкі

  • Увядзенне новага аргумента. Калі
    то
    дзе  — непарыўна дыферэнцавальная функцыя.
  • Метад падстаноўкі. Калі  — непарыўная, то, прымаючы
    дзе  — непарыўна дыферэнцавальная функцыя, атрымаем

Інтэграванне па частках

  • Метад інтэгравання па частках. Калі і  — нейкія дыферэнцавальныя функцыі ад x, то
Remove ads

Першаісная ў камплексным аналізе

  • Функцыя f(z) мае першаісную, калі і толькі калі яна аналітычная.
  • Першаісная адназначнай функцыі, ўвогуле кажучы, мнагазначная функцыя.

Прыклад:

Першаісныя найпрасцейшых элементарных функцый

У агульным выпадку першаісная элементарнай функцыі не ёсць элементарнай функцыяй (тады як вытворная элементарнай функцыі сама заўсёды элементарная). Напрыклад, немагчыма выразіць праз элементарныя функцыі такія нявызначаныя інтэгралы[3]:

У гэтым раздзеле прыведзены спіс нявызначаных інтэгралаў некаторых найпрасцейшых элементарных функцый[2][3]:

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В.Бернік. — Мінск: Тэхналогія, 2001.
  2. Фихтенгольц Г.М. Курс дифференциального и интегрального исчисления. — Москва: Физматгиз, 1962. — Т. 2.
  3. Воднев В.Т., Наумович А.Ф., Наумович Н.Ф. Основные математические формулы / Под ред. Богданова Ю.С.. — Минск: Вышэйшая школа, 1980.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads