Пер Крысціян Ерсільд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пер Крысціян Ерсільд
Remove ads

Пер Крысціян Ерсільд (шведск.: Per Christian Jersild; нар. 14 сакавіка 1935(1935-03-14)[1][2][…], Катрынехольм[d], лен Сёдэрманланд) — шведскі пісьменнік і ўрач. Ганаровы доктар медыцыны ўніверсітэта Упсалы, ганаровы доктар інжынерных навук Каралеўскага тэхналагічнага інстытута (з 1999 года).

Хуткія факты Пер Крысціян Ерсільд, Дата нараджэння ...

Нарадзіўся ў Катрынэхольме ў сям’і сярэдняга класа, вырас у Бромэ. У медыцыне ён спецыялізаваўся ў асноўным у галіне псіхіятрыі і сацыяльнай медыцыне, але з 1977 года стаў пазаштатным пісьменнікам.

Яго першай кнігай была Räknelära, якую ён выпусціў 1960 годзе ва ўзросце 25 гадоў, хаця ўжо пісаў яе на працягу 10 гадоў да гэтага. Да сённяшняга дня Ерсільд напісаў 35 кніг, як правіла, прысвечаных сацыяльнай крытыцы. Яго самая вядомая кніга — Barnens ö («Востраў дзяцей»), якая распавядае гісторыю падлетка на парозе дарослага жыцця, які ўцякае з летняга дзіцячага лагера, каб праводзіць час у адзіноце ў вялікім горадзе, Стакгольме. Іншы вядомы твор — Babels hus («Дом Бабеля»), які распавядае аб нялюдскім абыходжанні з пацыентамі ў вялікім сучасным шпіталі, прататыпам якога стала Каралінская універсітэцкая бальніца ў Худынгу, прыгарадзе Стакгольма.

Remove ads

Зноскі

  1. P. C. Jersild // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2629164'></a>
  2. Per Christian Jersild // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads