Петэр Берэнс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Петэр Берэнс (ням.: Peter Behrens; 14 красавіка 1868, Гамбург — 27 лютага 1940, Берлін) — нямецкі архітэктар, адзін з заснавальнікаў канструктывізму ў архітэктуры і піянер прамысловага дызайну, прадстаўнік Дзюсельдорфскай мастацкай школы, пісьменнік, крытык і тэарэтык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Гамбургу 14 красавіка 1868 года. У 1877—1882 гадах наведваў Крысціяніум. Потым вучыўся жывапісу ў Гамбургскай мастацкай школе. У 1886—1889 гадах займаўся ў жывапісных класах у Карлсруэ і Дзюсельдорфе.
З 1890 года жыў у Мюнхене, дзе стаў членам мастацкага аб’яднання «Мюнхенскі сецэсіён». Пасля наведвання ў 1897 годзе Італіі П. Берэнс зноў працаваў у Мюнхене ў якасці жывапісца, кніжнага графіка, ілюстратара, афарміцеля часопісаў і брашур, быў сярод заснавальнікаў «Аб’яднанага саюза работнікаў мастацтваў і рамёстваў» так званага Мюнхенскага гуртка.
У 1899—1903 гадах Петэр Берэнс працаваў у Дармштацкай калоніі мастакоў. У 1901 годзе ён пабудаваў у Дармштаце ўласны дом з інтэр’ерамі, абстаўленымі мэбляй па сваіх малюнках, мазаікай, роспісамі, тканінамі і керамічнымі вырабамі. Гэта быў адзін з першых твораў архітэктуры «новага стылю». У абліччы дома прасочваюцца ўплывы стылю ар нуво, у прыватнасці архітэктуры Анры ван дэ Велдэ і Чарльза Рэні Макінтоша. У 1900 годзе Берэнс апублікаваў брашуру-маніфест «Свята жыцця і мастацтва», дзе станоўча ацэньваў «сучасную эпоху» з яе «сур’ёзнымі патрэбамі» і «карыснымі каштоўнасцямі».
Па праекце Берэнса быў пабудаваны Павільён Германіі на Міжнароднай выставе ў Турыне 1902 года.
Remove ads
Зноскі
- Peter Behrens
- Peter Behrens — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Беренс Петер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Nieuwe Instituut Data Platform Праверана 20 мая 2024.
- Беренс Петер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- German // (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2020.
- Encyclopaedia of Architects, Vienna 1770–1945
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads