Петэр Бораш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Петэр Бораш
Remove ads

Пе́тэр Бо́раш (венг.: Boross Péter, нар. 27 жніўня 1928(1928-08-27)[1], Надзьбаям[d], медзье Шомадзь[d]) — венгерскі палітык, прэм’ер-міністр Венгрыі ў 1993-94.

Хуткія факты Петэр Бораш, прэм’ер-міністр Венгрыі ...

Скончыў юрыдычны факультэт Будапештскага ўніверсітэта; удзельнічаў у паўстанні 1956 года на баку антыкамуністаў. У канцы 80-х пачаў удзельнічаць у апазіцыйнай партыі Венгерскі дэмакратычны форум. Ва ўрадзе Ёжэфа Антала быў міністрам унутраных спраў. Пасля смерці Антала стаў новым прэм’ер-міністрам. На парламенцкіх выбарах 1994 года ВДФ выступіў няўдала, і Бораш сышоў у адстаўку 15 ліпеня 1994 года. Пазней Бораш стаў дарадцам Віктара Орбана. У 2009 годзе Бораш адышоў ад кіраўніцтва партыяй з-за серыі канфліктаў, а ў 2010 годзе выйшаў з партыі. На сённяшні момант займаецца распрацоўкай новай канстытуцыі па даручэнню прэм’ер-міністра Віктара Орбана.

Remove ads

Зноскі

  1. Peter Boross // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads